Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»1313

Мядзьведзеў пабаяўся сапсаваць імідж?

На нефармальным саміце ў Пецярбурзе новы расейскі прэзыдэнт пагутарыў тэт-а-тэт амаль што з усімі калегамі па СНД, акрамя беларускага. Кантакты адбыліся і з пэрспэктыўнымі, багатымі нафтаю ды газам партнэрамі, і з тымі, зь кім Масква зараз на нажах. Лукашэнка ж на сёньня, як у той песьні Высоцкага, «и не друг, и не враг, а так». З багатымі на энэрганосьбіты партнэрамі можна дамовіцца, празаходніх ворагаў — трохі папалохаць, у адносінах жа Масквы зь Менскам павісла доўгая паўза. Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

На нефармальным саміце ў Пецярбурзе новы расейскі прэзыдэнт пагутарыў тэт-а-тэт амаль што з усімі калегамі па СНД, акрамя беларускага.

Яўгенія Войка з Цэнтру палітычнай кан'юнктуры Расеі (гэта аналітычная структура лічыцца блізкай да Крамля) мяркуе: паколькі Мядзьведзеў для Захаду хоча выглядаць лібэралам, то "з улікам абвастрэньня беларуска-эўрапейскіх стасункаў ён рызыкаваў бы дэзавуяваць свой лібэральны імідж у выпадку перамоваў з Лукашэнкам" у вачох удзельнікаў міжнароднага эканамічнага форуму, што распачаўся ў Пецярбурзе паралельна.

Фота з часопісу «Огонек»

Вэрсія, магчыма, лье бальзам на душу палітычным праціўнікам Лукашэнкі, але падаецца занадта прыгожай. Новы расейскі прэзыдэнт пагутарыў сам-насам, напрыклад, з Карымавым, у якога рэпутацыя на Захадзе, асабліва пасьля андыжанскай бойні, таксама спэцыфічная. Дый у шэрагу іншых постсавецкіх краін дэмакратыі нягуста. Так што падыход да кантактаў быў, бадай, прагматычны. Туркмэністан, Азэрбайджан — гэта энэрганосьбіты, пытаньні іх транзыту, так што і для Бэрдымухамэдава, і для Аліева час у новага гаспадара Крамля знайшоўся. Зь іншага боку, трэ' было трохі напружыць Грузію ды Ўкраіну. Таму Саакашвілі атрымаў мэсыдж, што НАТО яго не ўратуе, а Юшчанка — што намер выціснуць з Севастопалю расейскі флёт адгукнецца Кіеву газам аж па 400 даляраў (болей, чым плацяць прыбалты!) ужо з новага году.

Як бачым, кантакты адбыліся і з пэрспэктыўнымі, багатымі нафтаю ды газам партнэрамі, і з тымі, зь кім Масква зараз на нажах. Лукашэнка ж на сёньня, як у той песьні Высоцкага, "и не друг, и не враг, а так". З багатымі на энэрганосьбіты партнэрамі можна дамовіцца, празаходніх ворагаў — трохі папалохаць, у стасунках жа Масквы зь Менскам павісла доўгая паўза. Выглядае на тое, што расейскія эліты чакаюць, каб бедная энэргарэсурсамі рэспубліка падзялілася тым, што мае. Актывамі прадпрыемстваў, банкаў. Каб пусьціла ў сваё фінансавае ўлоньне расейскі рубель.

Расейскі палітоляг Андрэй Рабаў без эківокаў кажа: каменем спатыкненьня сталі "пытаньні, што тычацца правоў беларускіх элітаў, якія ўзначалілі прыватызацыю. Так, натуральна, ім не хацелася б застацца ні з чым на руках у сваёй уласнай краіне. Яны выдатна разумеюць норавы расейскага бізнэсу, разумеюць, што мы забярэм усё".

Так што Масква, бадай, ня столькі баіцца сапсаваць імідж, колькі прымерваецца, як ямчэй ухапіць. Чакае, каб "кліент сасьпеў". Лічыць, што час гуляе на яе. І асабліва цяжкія часы для Беларусі могуць настаць тады, калі будуць выбітыя транзытныя козыры. Трубы ужо агінаюць сінявокую рэспубліку зь незгаворлівым кіраўніцтвам.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Беларусь адмовілася часова адкрыць пункт пропуску «Беняконі»25

Беларусь адмовілася часова адкрыць пункт пропуску «Беняконі»

Усе навіны →
Усе навіны

На базу, дзе стаіць самалёт Трампа, даставілі падазроны пакет з белым парашком. Некалькі чалавек захварэлі5

Палітычныя кулуары, адносіны з былымі і сённяшнімі — Наста Рагатко напісала дэбютную кнігу. І знялася для вокладкі аголенай34

У расійскім Іл-76, які збілі ў Судане, быў беларус

Дзіцячы сад у Брэсце ўсё ж будзе. Чыноўнікі кажуць, што пераканалі пенсіянераў4

Сёлета з Беларусі дэпартавалі больш за 3,6 тысячы замежнікаў1

У Мазыры мужчына некалькі разоў ударыў нажом жонку, а потым кінуўся з ім на міліцыянера1

Успаміны Бэлы Шагал паказваюць нечаканы Віцебск. І раскрываюць яшчэ адну таямніцу карцін Шагала8

Памёр фотажурналіст Яўген Коктыш. Ён здымаў Быкава і Мулявіна

Па вяртанні з Польшчы затрымалі заснавальніка школы музыкі Уладзіміра Патапенку3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусь адмовілася часова адкрыць пункт пропуску «Беняконі»25

Беларусь адмовілася часова адкрыць пункт пропуску «Беняконі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць