Свет33

Цела Карымава адправілі з Ташкента ў Самарканд

Труна з целам прэзідэнта Узбекістана Іслама Карымава адпраўленая з аэрапорта Ташкента ў Самарканд, дзе адбудзецца яго пахаванне. Праводзілі жалобны картэж на вуліцах горада некалькі тысяч жыхароў Ташкента.

Фота: timedotcom.files.wordpress.com

Цела прэзідэнта Узбекістана, пра смерць якога ўлады краіны паведамілі напярэдадні, адправілі з Ташкента ў Самарканд, паведамляе ТАСС. У Самаркандзе 3 верасня адбудзецца пахаванне Іслама Карымава.

Як адзначае агенцтва, у аэрапорце Ташкента жалобны картэж сустрэлі больш за тысячу чалавек. Труна з целам Карымава была накрыта белым паланцінам і нацыянальным сцягам краіны, працэсію суправаджала рота дэсантнікаў, духоўныя асобы і сваякі Карымава.

На тэрыторыю аэрапорта труну занеслі вайскоўцы, яна была адпраўленая ў Самарканд. Паветраная прастора над гэтым горадам для грамадзянскіх рэйсаў цяпер закрыта, адзначае ТАСС.

Як паведамляў карэспандэнт РБК з Ташкента, раніцай у суботу, 3 верасня, уздоўж трасы, па якой ехаў жалобны картэж, выстраіліся некалькі тысяч чалавек з кветкамі ў руках.

Калі картэж праязджаў міма людзей, яны кідалі пад колы аўтамабіляў кветкі, многія — плакалі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада17

Выйшаў на свабоду дырэктар газеты «Беларусы і рынак» Канстанцін Залатых2

Кітайскія нафтавыя кампаніі прыпыняюць закупкі расійскай нафты праз санкцыі супраць «Раснафты» і «Лукойла»4

Канал беларускіх сілавікоў заклікаў мабілізаваць усе сілы для дапамогі фронту29

Лукашэнка ўзяўся за школьныя абеды і прыдумаў, што рабіць з адкідамі ў сталоўках17

«Гэта жах». Кіраўнік Століна выказаўся пра раённую бальніцу, але схамянуўся і ўсё выдаліў5

Пад Стоўбцамі збіраліся знесці чарговую шляхецкую сядзібу. Апомніліся, толькі калі мясцовыя жыхары паднялі шум4

Колькасць бюджэтных месцаў на магістратуры будзе вызначаць дзяржава1

«У нас гэтыя льготы няма чым ільгатаваць». Лукашэнка патлумачыў, чаму не будзе даваць льгот моладзі і сям'ям з адным ці двума дзецьмі18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ заблакаваў у Беларусі «Укантакце»2

КДБ заблакаваў у Беларусі «Укантакце»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць