Свет1111

Дональд Трамп абышоў Хілары Клінтан па выніках сацапытанняў

Кандыдат ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп, паводле апошняга апытання сацыялагічнага цэнтра Ipsos, апярэджвае сваю саперніцу па прэзідэнцкай гонцы Хілары Клінтан. Адрыў складае 1%. Апярэдзіць Клінтан за час перадвыбарнай гонкі ў Трампа атрымоўвалася толькі двойчы.

Фота: cocktail.az

Паводле апытання, праведзенага сацыялагічным цэнтрам Ipsos і агенцтвам Reuters ад 26 жніўня да 1 верасня, за кандыдата ад Рэспубліканскай партыі Дональда Трампа прагаласавалі б на прэзідэнцкіх выбарах у лістападзе гэтага года 40% рэспандэнтаў. За кандыдата ад дэмакратаў Хілары Клінтан аддалі б свае галасы 39% апытаных. Астатнія ўдзельнікі апытання прагаласавалі б за іншых кандыдатаў, калі б у іх была такая магчымасць

Апытанне Reuters і Ipsos праводзіцца ў фармаце анлайн на англійскай мове ва ўсіх 50 штатах ЗША. У даследаванні, якое праводзілася ад 26 жніўня да 1 верасня ўзялі ўдзел 1804 патэнцыйных выбаршчыка.

Папярэдняе апытанне Reuters і Ipsos, дадзеныя якога былі апублікаваныя 26 жніўня, паказвала адрыў Клінтан ад Трампа ў 5%. За кандыдата ад дэмакратаў гатовыя былі прагаласаваць 41% апытаных, 36% гатовыя падтрымаць рэспубліканца. 23% выбаршчыкаў не адобрылі ні аднаго з кандыдатаў. Пры гэтым апытанне Reuters і Ipsos ад 24 жніўня паказвала, што за Клінтан гатовыя былі прагаласаваць на 12% больш выбаршчыкаў.

У цэлым, як адзначае Reuters, сацыялагічныя апытанні паказваюць адрыў Клінтан на працягу ўсёй прэзідэнцкай гонкі. Згодна з апытаннямі Reuters і Ipsos, Трампу апярэдзіць удавалася ўсяго двойчы: у маі гэтага года і ў канцы ліпеня.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Стала вядома імя юбілейнага, 150‑тысячнага расіяніна, які загінуў на вайне з Украінай. Гэта цэлы камандзір дывізіі7

Стала вядома імя юбілейнага, 150‑тысячнага расіяніна, які загінуў на вайне з Украінай. Гэта цэлы камандзір дывізіі

Усе навіны →
Усе навіны

У МЗС заявілі, што Літва закрыла мяжу з Беларуссю, бо хоча грошай ад ЕС9

Арына Сабаленка трапіла пад санкцыі і страціла частку рэйтынгавых балаў2

Аб'явілі збор на дапамогу былому палітвязню Мікалаю Казлову5

Як беларус ператварыў старую школу ў ферму крэветак3

Ecolines аб'явіў, што на 30 кастрычніка адзін ягоны рэйс з Мінска ў Вільню застанецца

Над Ямайкай пранёсся разбуральны ўраган «Меліса»3

Былая палітзняволеная, дэпартаваная з Польшчы ў Літву, трапіла ў юрыдычныя абцугі7

На Ноч расстраляных паэтаў Ціханоўская прачытала верш Алеся Дудара5

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя юбілейнага, 150‑тысячнага расіяніна, які загінуў на вайне з Украінай. Гэта цэлы камандзір дывізіі7

Стала вядома імя юбілейнага, 150‑тысячнага расіяніна, які загінуў на вайне з Украінай. Гэта цэлы камандзір дывізіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць