Грамадства11

У Гродне затрымалі трох актывістаў, якія пікетавалі з партрэтамі зніклых палітыкаў

Актывіст БХД Сяргей Верамеенка, сябра БСДП(Г) Анатоль Мышкевіч і невядомы журналістам малады чалавек выйшлі на пікет у цэнтры Горадні, трымаючы ў руках здымкі зьніклых палітыкаў. Яны прастаялі ўсяго некалькі хвілін, пасьля чаго іх забралі міліцыянты ў цывільным.

Акцыя пачалася а 18:00. На пешаходнай вуліцы Савецкай у гэты час даволі людна. Многія пачалі спыняцца і распытваць у хлопцаў, зь якой нагоды пікет. Сяргей Верамеенка пачаў распавядаць пра зьніклых палітыкаў. Адразу некалькі чалавек у цывільным прапанавалі актывістам прайсьці ў машыну і праехаць у пастарунак.

Ніхто з актывістаў не працівіўся, селі ў машыну і паехалі. Жанчына, якая побач гандлюе сувэнірамі, зьвярнула ўвагу, што яшчэ некалькі дзён таму на гэтым самым месцы адбываліся пікеты пад бел-чырвона-белымі сьцягамі, ніхто нікому нічога не забараняў, гаварылі што хацелі, крытыкуючы ўладу і асабіста Лукашэнку:

«Ну што, скончылася дэмакратыя на Савецкай?» — усьміхаючыся людзям, якія хуценька стараліся разысьціся зь месца пікету, падсумавала сталая жанчына.

Ёй ніхто нічога не адказваў.

Заўтра ў Горадні сьвята — адзначаюць 888-годзе гораду.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Міністр абароны Бельгіі прыгразіў Пуціну зраўняць з зямлёй Маскву14

Міністр абароны Бельгіі прыгразіў Пуціну зраўняць з зямлёй Маскву

Усе навіны →
Усе навіны

У фавелах Рыа-дэ-Жанэйра адбываецца ваенізаваная паліцэйская аперацыя. Вядома пра 64 загінулых3

Пасадзілі падпалкоўніка і былога выкладчыка Вайсковай акадэміі. Ён падтрымаў народ у 2020-м22

Жанчыны з пакалення Z і міленіялаў пераварочваюць сусветны рынак мастацтва2

Беларус пагарэў на вырошчванні канопляў у Шры-Ланцы3

Каралева Нідэрландаў апранула вайсковую форму і нанесла на твар маскіроўку ФОТАФАКТ12

У Рыа-дэ-Жанэйра паліцыя праводзіць маштабную аперацыю супраць наркагандляроў, дзясяткі загінулых1

ЗША далі зразумець Лукашэнку, што чакаюць спынення запуску метэазондаў у Літву14

У Мазыры адкрыюць пасля рэканструкцыі мост праз Прыпяць

«Арэшнік» паставяць на баявое дзяжурства ў Беларусі ў снежні18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністр абароны Бельгіі прыгразіў Пуціну зраўняць з зямлёй Маскву14

Міністр абароны Бельгіі прыгразіў Пуціну зраўняць з зямлёй Маскву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць