Грамадства

Урад: усходнікі дамінуюць над заходнікамі

Сфармаваны новы склад ураду Беларусі. У ім дамінуюць выхадцы з Усходняй Беларусі й Расеі. Сярод віцэ-прэм’ераў няма ніводнага чалавека з захаду краіны, а сярод ключавых міністэрстваў – толькі баронай (Леанід Мальцаў, Слонімшчына) і падаткамі і зборамі (Ганна Дзейка, Валожыншчына) кіруюць заходнікі.

Сфармаваны новы склад ураду Беларусі. У ім дамінуюць выхадцы з Усходняй Беларусі й Расеі. Сярод віцэ-прэм’ераў няма ніводнага чалавека з захаду краіны, а сярод ключавых міністэрстваў – толькі абаронай (Леанід Мальцаў, Слонімшчына) і падаткамі і зборамі (Ганна Дзейка, Валожыншчына) кіруюць заходнікі.

Сам прэм’ер Сяргей Сідорскі паходзіць з Гомелю. Стуль жа прыехаў кіраўнік КДБ. У Калінкавічах нарадзіўся першы віцэ-прэм’ер Уладзімер Сямашка. Віцэ-прэм’ер Іван Бамбіза – зь Петрыкаўскага раёну.

Яшчэ два віцэ-прэм’еры – навічок ураду Віктар Бура і Андрэй Кабякоў – нарадзіліся ў Расеі. Усяго амаль траціна членаў ураду паходзяць з Расеі і іншых рэспублік былога СССР. Сярод іх міністры эканомікі Мікалай Зайчанка (Прыморскі край, Расея), замежных справаў – Сяргей Мартынаў (Ленінакан, Армэнія), унутраных справаў – Уладзімер Навумаў (Смаленск), старшыня вайскова-прамысловага камітэту Мікалай Азаматаў (Краснадарскі край, Расея), дзяржкамітэту памежных войскаў – Аляксандар Паўлоўскі (Маскоўская вобласьць).

Мікола Бугай

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Мы чакалі Полк Каліноўскага, каб вызваліў нас». Палітвязень патлумачыў, чаму папрасіў аб памілаванні

«Мы чакалі Полк Каліноўскага, каб вызваліў нас». Палітвязень патлумачыў, чаму папрасіў аб памілаванні

Усе навіны →
Усе навіны

Як перажыць спёку?10

Далай-лама прыдумаў, як вызначыць сабе намесніка і абхітрыць Кітай2

У Вільні будуць шукаць магілу Вітаўта. Пошукі, якія праводзіліся стагоддзе таму, прывялі да вялікіх адкрыццяў, але мэты не дасягнулі10

Сталіца Паўднёвай Карэі перажывае нашэсце чорных жукоў2

Украінскія палярнікі зрабілі незвычайнае ФОТА цюленя, які адпачывае на крызе1

Украінскі вайсковец знайшоў каля беларускай мяжы зубы маманта1

У цэнтры Масквы выбухнуў аўтамабіль з ветэранамі ФСБ3

«Давялося сыр на касе пакінуць». Як беларусы рэагуюць на ноу-хау з падвойнай маркіроўкай тавараў5

«Хочацца, каб мы жылі не з нуля». Уладальнік сядзібы Горватаў расказаў пра рэстаўрацыю, захаваныя каштоўнасці і «Белую пані Нароўлі»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы чакалі Полк Каліноўскага, каб вызваліў нас». Палітвязень патлумачыў, чаму папрасіў аб памілаванні

«Мы чакалі Полк Каліноўскага, каб вызваліў нас». Палітвязень патлумачыў, чаму папрасіў аб памілаванні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць