Свет6767

Сойм Польшчы адправіў на дапрацоўку законапраект аб поўнай забароне абортаў

Сойм ухваліў законапраект аб поўнай забароне абортаў і адправіў яго на дапрацоўку. Ім зоймецца парламенцкая камісія па правах чалавека.

У Сойме былі прадстаўленыя два праекты, PAP

Падчас пасяджэння дэпутат ад партыі «Права і справядлівасць» Ганна Мільчаноўская не пагадзілася з існуючым правам на аборт у выпадку захворвання плоду на сіндром Даўна.

«Я з'яўляюся маці дзіцяці з сіндромам Дауна і хачу запэўніць, што гэта не пакуты й ніякі не крыж, як пра гэта кажуць. Гэта каханне», - сказала Мільчаноўская.

Грамадзянскі праект прадугледжвае пазбаўленне волі за наўмысны аборт. Прадстаўнік камітэта «Стоп Аборт» доктар Іаана Банасюк запэўніла, што гэты праект закліканы забяспечыць поўную абарону маці.

У сваю чаргу Сойм адхіліў грамадзянскі праект, які наадварот - прадугледжвае лібералізацыю закона аб абортах. Камітэт пад назвай «Выратуем жанчын» хоча легалізаваць аборты ва ўсіх выпадках да 12 тыдня цяжарнасці.

Апытанка

Каментары67

Цяпер чытаюць

28 пунктаў «мірнага плана» ЗША — поўны спіс166

28 пунктаў «мірнага плана» ЗША — поўны спіс

Усе навіны →
Усе навіны

«Сын Гітлера», «мярзотнік» і «нацыст» — Бразілія абураная канцлерам Германіі7

Тут жыла савецкая эліта. У Мінску прадаецца рэдкая кватэра за $720 0005

Дык што за аб'ект ляціць праз Сонечную, які нагадвае кіраваны касмічны карабель? Навукоўцы далі канчатковы адказ6

Стала вядома сутнасць справы Софтклуба5

«Як цяпер з гэтым жыць?» Беларусы знайшлі на доларавай купюры выяву Жлобінскага райвыканкама5

Чарнобыль не дае пра сябе забыць. У грыбах з Веткі радыяцыя перавышала норму ў 82 разы1

Грэф расказаў Пуціну пра існуючую магчымасць атрымаць неўміручасць праз 6‑7 гадоў9

У Брэсце каля шматпавярховіка выкінулі цэлую калонію кажаноў. Гэта вельмі дрэнна 10

Польшча перадала Беларусі ноту аб выдачы асоб, падазраваных у дыверсіях у Польшчы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28 пунктаў «мірнага плана» ЗША — поўны спіс166

28 пунктаў «мірнага плана» ЗША — поўны спіс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць