Літаратура

На сайце kniharnia.by з'явілася аповесць Макса Шчура «Упырхлікі»

або «Праўдзівае апісанне капіталізму ў адной асобна ўзятай краіне Захаду, складзенае ад няма чаго рабіць рабом Божым Андрусём Макатоўшам, блудным сынам і ўнукам, пляменнікам Базылёвым, беларусцам з-пад Наваградка, валацугам і прайдзісветам».

Прэмія Гедройца 2016 г. яшчэ не даехала да Прагі, дзе ўжо амаль дваццаць гадоў жыве беларускі пісьменнік Макс Шчур, як ад яго прыйшла прапанова выдання чарговай загадкавай кнігі. На гэты раз лаўрэат самай прэстыжнай літаратурнай узнагароды ў Беларусі схаваўся пад псеўданімам.

Аповед у творы вядзецца ад імя Андруся Макатоўшы — празаіка, чый літаратурны дэбют «Упырхлікі» адбываецца ўжо пасля ягонага заўчаснага сыходу (знікнення без вестак) з рэальнага жыцця. У стылізаваным пад аўтабіяграфію творы былы эмігрант апісвае свае гаротныя прыгоды на Радзіме і па-за яе межамі.

Макс Шчур у кнізе выступае як рэдактар, аўтар каментароў і паслямовы. «Рабле, Сэрвантэс, Грымэльсгаўзэн, Вальтэр, Казанова, Стэрн, Мойхер-Сфорым, Пруст, не кажучы ўжо пра так званы пікарэскны (ці прайдзісвецкі) раман — усё гэта не магло не паўплываць на аповесць, якая ў беларускай літаратуры годна працягвае сатырычныя традыцыі Андрэя Мрыя і Лявона Савёнка ў спалучэнні са спавядальнай традыцыяй Ларысы Геніюш», — адзначае ён.

Поўны загаловак кнігі выглядае інтрыгуюча: «Праўдзівае апісанне капіталізму ў адной асобна ўзятай краіне Захаду, складзенае ад няма чаго рабіць рабом Божым Андрусём Макатоўшам, блудным сынам і ўнукам, пляменнікам Базылёвым, беларусцам з-пад Наваградка, валацугам і прайдзісветам»

Асобныя раздзелы кнігі друкаваліся ў часопісе «Архэ» у 2014 годзе (№10 (131)).

У поўным аб'ёме яна з'явілася ў продажы толькі ў электроннай версіі на партале kniharnia.by.

Каментары

Цяпер чытаюць

Гродзенскага падлетка адправілі ў школу ў Літву — ён вывучыў літоўскую і цяпер перакладае ў Еўрапарламенце. Перакладаў ён і Ціханоўскіх15

Гродзенскага падлетка адправілі ў школу ў Літву — ён вывучыў літоўскую і цяпер перакладае ў Еўрапарламенце. Перакладаў ён і Ціханоўскіх

Усе навіны →
Усе навіны

Рэканструкцыя Любчанскага замка актывізавалася, а ўваход у яго зрабілі платным3

Кіраўнік Дзяржкамваенпрама абмеркаваў пытанне паставак какава-бабоў з Уганды3

У Хойніках урачыста адкрылі басейн — і тут жа закрылі8

Каля Лукашэнкі зноў з'явіўся Усевалад Янчэўскі і паабяцаў перазагрузку ПВТ10

Lego прадставіла самы дарагі канструктар у сваёй гісторыі — па матывах «Зорных войнаў»

У турме ў Індыі загінуў адміністратар расійскай крыптабіржы, які чакаў экстрадыцыі ў ЗША8

У Аколіцы пад Мінскам адшукалі магілу настаўніка Янкі Купалы1

Ці сапраўды перасадка органаў падорыць неўміручасць? Вось што кажа медыцына пра планы Пуціна і Сі16

ЗША падрыхтавалі авіяцыю для ўдару па наркакартэлях у Венесуэле7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гродзенскага падлетка адправілі ў школу ў Літву — ён вывучыў літоўскую і цяпер перакладае ў Еўрапарламенце. Перакладаў ён і Ціханоўскіх15

Гродзенскага падлетка адправілі ў школу ў Літву — ён вывучыў літоўскую і цяпер перакладае ў Еўрапарламенце. Перакладаў ён і Ціханоўскіх

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць