Афіша22

«Беларускія ўікэнды» у кінатэатры «Перамога» з 22 кастрычніка

Аб’яднанне «Кінаконг» і кінатэатр «Перамога» распачынаюць серыю кінапаказаў у беларускай агучцы. Паказы плануюцца штомесяц і будуць праходзіць на выходных, таму ініцыятыва атрымала назву «Беларускія ўікэнды».

Фільмы перакладзеныя на беларускую мову аб’яднаннем Кінаконг. Галасы агучкі — вядомыя беларускія акцёры і тэлевядучыя: Павал Харланчук, Ганна Хітрык, Сяргей Жбанкоў, Уладзімер Глотаў, Святлана Цімохіна ды іншыя.

Першы беларускі ўікэнд адбудзецца 22-23 кастрычніка. У гэтыя дні (суботу і нядзелю), а 19:00 кінатэатр «Перамога» пакажа фільм «Цудоўна Ласка». Захапляльная гісторыя змагання супраць рабства у Вялікабрытаніі была знята рэжысёрам «Хронік Нарніі» Майклам Эптэдам, а ў адной з галоўных роляў зняўся знакаміты брытанскі акцёр Бенэдыкт Камбэрбэтч. Пачатак а 19:00. Уваход вольны.

31 кастрычніка з нагоды Дня Рэфармацыі пройдзе паказ гістарычнай драмы «Лютар». Кіно распавядзе неверагодную гісторыю чалавека, які 499 год таму змяніў увесь свет. У фільме задзейнічаная цэлая плеяда вядомых акцёраў, уключна са знакамітым сэрам Пітэрам Усцінавым («Лютар» — апошняя праца гэтага знакамітага брытанскага акцёра з рускімі каранямі). З-за выключнай гістарычнай дакладнасці кінастужка рэкамендавана для навучальных мэтаў. Пачатак а 19:00. Уваход вольны.

Наступны ўікэнд адбудзецца ў лістападзе. На выходныя 19-20 лістапада плануецца прэзентацыя дзіцячага фільма«Падынгтан», што распавядае пра прыгоды абаяльнага мядзведзіка ў Ангельшчыне. Брытанія знакаміта двума мядзведзямі: Віні-Пыхам і Падынгтанам. І калі першы шырока вядомы ў Беларусі, то Падынгтану яшчэ трэба заваяваць любоў маленькіх гледачоў. І ў перуанскага мядзведзя з манерамі ангельскага джэнтльмена гэта пэўна атрымаецца! Фільм 2014 года прасякнуты дабрынёй і непаўторным ангельскім гумарам. Ён абавязкова спадабаецца як дзецям, так і іх бацькам. Дарэчы, ролю галоўнага злачынцы выканала Ніколь Кідман.

Кінатэатр «Перамога»: г. Мінск, вул. Інтернацыянальная, 20

Тэлефон для даведак: +375 (17) 203-77-66

Каментары2

Цяпер чытаюць

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс122

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС аблаяла Літву7

Глядзіце, як казачна ўпрыгожылі да навагодніх свят гандлёвы цэнтр Galleria ў Мінску4

Дэлегацыя вайскоўцаў ЗША прыехала ў Кіеў абмяркоўваць план спынення вайны ва Украіне3

«Акулёнак ту-ру-ру-ру». Як з 90‑секунднага дзіцячага роліка вырас 400‑мільённы бізнэс2

Гіганцкі катлаван замест магіл. Вось як выглядае будоўля Акадэміі КДБ на Залатой Горцы5

«Чакаем, што з намі будуць кансультавацца». Заходнія палітыкі — пра тайны мірны план ЗША8

Лукашэнка сказаў, што паляціць у М'янму і Алжыр, а ў снежні сустрэнецца з амерыканцамі2

Лукашэнка: Некаторыя рэктары дастукаліся да антыдзяржаўнай палітыкі і сталі царкамі10

Хлопцы здымалі ролік для сацсетак пра важнасць правіл дарожнага руху — за гэта іх аштрафавала ДАІ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс122

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць