Спорт99

Які накал! І ўсё ж Нямеччына!

Першым фіналістам Эўра-2008 стала ў сераду каманда Яхіма Лёва. Яна здабыла валявую перамогу над туркамі – 3:2. Усё вырашыў гол Лама на 90-й хвіліне.

Першым фіналістам Эўра-2008 стала ў сераду каманда Яхіма Лёва. Яна здабыла валявую перамогу над туркамі – 3:2. Усё вырашыў гол Лама на 90-й хвіліне.

На трыбунах стадыёну ў Базэлі прысутнічалі канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель, прэзыдэнт Швайцарскай канфэдэрацыі, а таксама прэзыдэнт Турцыі Абдула Гюль. Стадыён таксама быў падзелены амаль пароўну на «белы» (нямецкі) і «чырвоны» (турэцкі) сэктары. Немцы лічыліся бяспрэчнымі фаварытамі, але туркі былі ня супраць паднесьці чарговую сэнсацыю.

Турэцкая зборная зрабіла стаўку на бліцкрыг у пачатку першага тайму. Каманда Фаціха Тэрыма на працягу першых дваццаці хвілін зьдзівіла сваёй мабілізаванасьцю, рашучасьцю і настроем на гульню.

Туркі не саромеліся біць з самых розных дыстанцый. Білі калі трэба і калі ня трэба. На трынаццатай хвіліне Казім Казім - адзін з найлепшых у матчы - наймацнейшым ударам трапіў у папярэчыну. Празь дзевяць хвілін пасьля выстралу Сэміха мяч зноў трапіў у арматуру брамы, але на гэты раз прадмет гульні ўдала адскочыў да Ўгура Барала, які перайграў Лемана – 1:0.

Аднак немцы аказаліся не такімі простымі. Нападнікі ў іх сапраўды выдатныя, а Балак умела дырыжыраваў атакамі. Ужо праз чатыры хвіліны ўлюбёнец бундэсканцлерыны Бастыян Швайнштайгер удала замкнуў флянгавую перадачу Лукаша Падольскага – 1:1.

Туркі ўсё адно працягвалі ісьці наперад. Бачачы, што брамнік Енс Леман ня самае моцнае зьвяно «бундэсьцім», не спыняліся шматлікія ўдары па ягоных варотах. Але першы тайм так і скончыўся нічыёй.

Ці не палову другога тайму аматары футболу ва ўсім сьвеце не маглі назіраць за гульнёй праз перашкоды сыгналу. Магутная навальніца над Венай перабівала сувязь. Таму і ня ўбачылі другі гол немцаў, калі Рушцю Рэчбэр памыліўся на выхадзе, а Клозэ заставалася толькі падставіць галаву – 2:1.

Але памятаючы пра ранейшыя подзьвігі туркаў, быць упэўненым у выніку матча не выпадала. І «чырвоныя» зноў пацьвердзілі рэнамэ каманды, якая б’ецца да апошняга. За чатыры хвіліны да канца матчу той самы Сэміх Шэнтурк, пасьля ўдару якога дадому паехалі харваты, лік зноў адыграў. Лікаваньне ў турэцкім сэктары і сум у нямецкім.

Высьветлілася ж, што з псыхалёгіяй у зборнай Нямеччыны ўсё добра. Казім, той самы Казім, нейкім няшчасьцем, нейкім супадзеньнем падвярнуў нагу. Немцы падхапілі мяч каля самай штрафной. Спрытны Філіп Лам б'е - і мяч цэліць у блізкі вугал варотаў Рушцю – 3:2.

Немцы аб’ектыўна былі мацнейшымі, але і туркі могуць вяртацца на радзіму як героі. Яны біліся і дзівілі. На гэтым Эўра яны зрабілі ўсё, што маглі, а то і болей.

Супернік немцаў па фінале вызначыцца заўтра ў матчы Расея – Гішпанія. Трансьляцыя на тэлеканале АНТ а 21:30. Саміт ЭС-Расея ў Ханты-Мансійску 26-27 чэрвеня пройдзе ў цёплай атмасфэры.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Які Ціханоўскі больш падабаецца Святлане — Сяргей-2020 ці Сяргей-2025?2

Які Ціханоўскі больш падабаецца Святлане — Сяргей-2020 ці Сяргей-2025?

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі з'явілася вакансія з заробкам 33 тысячы рублёў. Каго шукаюць?1

У Празе на хакейным турніры на лёд выбегла раз'юшаная маці аднаго з гульцоў ВІДЭА

У Сочы затрымалі дзяўчат і хлопца, якія рабілі сэлфі на фоне палаючай нафтабазы3

«Дар Марэны». На Дзятлаўшчыне знайшлі неапаганскае надмагілле6

Ціханоўскі насмажыў катлет для еўрапейскіх дыпламатаў14

Беларускі тралейбус ледзь не праваліўся пад асфальт у расійскай Казані ФОТАФАКТ2

Анжаліка Агурбаш перанесла сваё чарговае вяселле11

Чаму Мінск пастаянна падтапляе і ці можна з гэтым нешта зрабіць? Спецыяліст адказаў12

Беларускую алімпійскую чэмпіёнку ў Расіі падманулі махляры13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Які Ціханоўскі больш падабаецца Святлане — Сяргей-2020 ці Сяргей-2025?2

Які Ціханоўскі больш падабаецца Святлане — Сяргей-2020 ці Сяргей-2025?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць