Здарэнні66

Пад Зэльвай брат забіў брата: два разы стукнуў малатком па галаве

Трагедыя адбылася падчас распіцця спіртных напояў, і той брат, што ўзяў грэх на душу, паспрабаваў перакласці адказнасць з сябе на невядомага, які, паводле яго версіі, і адправіў на той свет няшчаснага пенсіянера, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Начальнік Зэльвенскага РАУС падпалкоўнік міліцыі Валерый Парфенчык распавёў, што браты 1947-го і 1956-га гг. нараджэння, абодва пенсіянеры, жылі ў Зэльве, кожны са сваёю сям'ёй. На днях вырашылі папрацаваць на хутары паблізу вёскі Бязводнае, які атрымалі ў спадчыну ад бацькоў. З сабой узялі ўсё неабходнае.

Вечарам селі за стол і пачалі распіваць спіртныя напоі. Пасварыліся, і ў ходзе канфлікту старэйшы з братоў два разы стукнуў малодшага брата па галаве.

Пацярпелы памёр на месцы. Забойца пабег у суседнюю вёску і адтуль патэлефанаваў жонцы, паведаміў, што невядомы забіў брата і выкраў мабільнік, каб ніхто своечасова не змог выклікаць міліцыю.

На падставе атрыманай інфармацыі былі праведзены адпаведныя аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, падчас якіх версія не пацвердзілася. Сляды іншых людзей у раёне хутара выяўленыя не былі. К вечару на наступны дзень мужчына прызнаўся ў тым, што здзейсніў.

Па артыкуле «забойства» распачата крымінальная справа.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай9

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна паказала новы марскі дрон, які падарваў Крымскі мост3

Перастаў адкрывацца сайт з імёнамі і адрасамі сілавікоў, задзейнічаных ў рэпрэсіях27

У некаторых раёнах Дзяржынска знікла святло1

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада17

Выйшаў на свабоду дырэктар газеты «Беларусы і рынак» Канстанцін Залатых2

Кітайскія нафтавыя кампаніі прыпыняюць закупкі расійскай нафты праз санкцыі супраць «Раснафты» і «Лукойла»4

Канал беларускіх сілавікоў заклікаў мабілізаваць усе сілы для дапамогі фронту30

Лукашэнка ўзяўся за школьныя абеды і прыдумаў, што рабіць з адкідамі ў сталоўках17

«Гэта жах». Кіраўнік Століна выказаўся пра раённую бальніцу, але схамянуўся і ўсё выдаліў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай9

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць