Грамадства88

Папа Францішак дазволіў святарам адпускаць грэх аборту

Папа Францішак у Апостальскім лісце «Misericordia et misera», апублікаваным і прадстаўленым ў Ватыкане 21 лістапада з нагоды заканчэння Надзвычайнага Юбілейнага Году Міласэрнасці, дазволіў усім святарам адпускаць грэх аборту.

Getty

Пантыфік спаслаўся на евангельскае апавяданне пра сустрэчу Езуса з чужаложніцай, асуджанай на каменаванне. «Не існуе закону ці прычыны, здольнай перашкодзіць Богу абняць свайго сына, якія вяртаецца да Яго, прызнаўшы, што памыліўся, і з рашучай гатоўнасцю пачаць з чыстага ліста. Спыняцца толькі на законе — значыць, рабіць бескарыснай веру і Божую міласэрнасць. Нават у самых складаных выпадках, дзе існуе спакуса паставіць на першае месца справядлівасць, якая грунтуецца выключна на нормах, трэба верыць у сілу, што паходзіць ад Божай ласкі», — тлумачыць сваё рашэнне Папа Францішак, паведамляе Крыніца.info са спасылкай на Ватыканскае Радыё.

Святы Айцец перакананы, што ніхто «не можа ставіць умоваў для міласэрнасці»: «Мы не можам супрацьстаяць поўнай свабодзе любові, з якой Бог уваходзіць у жыццё кожнага чалавека».

Раней адпушчэнне граху аборту знаходзілася ў кампетэнцыі біскупаў ці спецыяльна ўпаўнаважаных імі святароў.

Папа Францішак падкрэсліў, што «аборт — гэта цяжкі грэх, бо кладзе канец нявіннаму жыццю», але «не існуе такога граху, якога Божая міласэрнасць не можа дасягнуць і знішчыць, калі знаходзіць сэрца, якое каецца і просіць аб прымірэнні з Нябесным Айцом».

Таксама Папа Францішак пакінуў правамоцным распараджэнне адносна вернікаў, якія па розных прычынах выбіраюць касцёлы, дзе служаць святары з Брацтва святога Пія Х — «лефеўрысты».

Пантыфік пастанавіў, што вернікі, якія прыступаюць да сакрамэнту пакаяння ў святароў гэтай супольнасці, могуць і надалей атрымліваць сапраўднае і годнае адпушчэнне грахоў.

Таксама Папа Францішак абвясціў аб устанаўленні Сусветнага дня бедных, які будзе адзначацца кожную ХХХІІІ Звычайную нядзелю літургічнага года ў якасці падтрыхтоўкі да ўрачыстасці Хрыста Валадара Сусвету.

Напрыканцы Апостальскага ліста Францішак заклікаў «вызваліць месца для міласэрнай фантазіі», якая праз прастату маленькіх штодзённых жэстаў, можа «даць пачатак сапраўднай культурнай рэвалюцыі» ва ўсім свеце.

Каментары8

Цяпер чытаюць

У Мінску адкрылі самую незвычайную развязку — алмазную. Выязджаць трэба як бы на сустрэчку ФОТА5

У Мінску адкрылі самую незвычайную развязку — алмазную. Выязджаць трэба як бы на сустрэчку ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску пенсіянер засумаваў па паляванні і стрэліў у ката

У камітэта па здароўі Мінска з'явіўся новы кіраўнік. Папярэдняга затрымалі, але ўлады пра гэта маўчаць5

Лукашэнка льсціўся да Трампа, пахваліў Пазняка і адмовіўся ад перамоў з апазіцыяй57

Лукашэнка адмовіўся ад перамоваў з «тымі, хто разваліў краіну»20

Алімпійскі літрбол. Віктар Лукашэнка і Аляксандр Зайцаў запусцілі ўласную сетку крам алкагольнай прадукцыі16

Яраслаў Еўдакімаў хварэў на рак лёгкіх1

Брата палітзняволенага айцішніка асудзілі за пратэсты

Лукашэнка пра палітвязняў: Забірайце да сябе, вязіце іх туды27

Урад ЗША пачынае татальную праверку ўсіх 55 мільёнаў уладальнікаў амерыканскіх віз4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску адкрылі самую незвычайную развязку — алмазную. Выязджаць трэба як бы на сустрэчку ФОТА5

У Мінску адкрылі самую незвычайную развязку — алмазную. Выязджаць трэба як бы на сустрэчку ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць