Грамадства2828

Новая шыльда для Мінгандлю каштавала $2860 ФОТА

26 жніўня беларускае Міністэрства гандлю афіцыйна пераіменавалі ў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. «Новаму» міністэрству спатрэбілася новая шыльда на ўваход. На яе вытворчасць быў абвешчаны тэндар. 

Кошт шыльды… 5600 дэнамінаваных рублёў. Ці $2860 па курсе на 31 жніўня — дзень, калі мусіў скончыцца тэндар.

Вось гэтая шыльда. Звонку здаецца — абсалютна звычайная: памеры стандартныя, літары не пазалочаныя. Такія вісяць на ўваходзе ў кожнае міністэрства! Адкуль такі кошт?

«Мы хацелі шыльду за гэтую цану — і нам зрабілі за гэтую цану. А былі прапановы, у якіх стаяла выстаўленая больш высокая цана, — распавёў Аляксей Нявольскі з Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. — Шыльду рабілі ў мастацкім камбінаце «Беларускага саюза мастакоў». 

Што праўда, была яшчэ адна кампанія — «Бронза-арт». Мы іх арыентавалі на гэтую суму [5600 рублёў], яны спачатку назвалі большы кошт, пасля меншы… Але мы з імі так і не дамовіліся. Яны доўга думалі, пасля нічога мне не выслалі. Мне здаецца, што шыльда ад «Бронза-арт» была б лепшай. Калі вас кошт бянтэжыць — дык у іх, магчыма, быў бы і меншы кошт».

Мастацкі камбінат ГА «Беларускі саюз мастакоў» мае шмат замоў ад дзяржавы. Тамтэйшыя майстры рабілі металічныя надпісы для станцыяў метро «Грушаўка» і «Малінаўка», парэнчы маста за Нацыянальнай бібліятэкай, ліццё для мінскай Ратушы.

«У нас няма прайс-лістоў. Нашая праца індывідуальная. Разлічваецца кожная канкрэтная праца, — тлумачаць на камбінаце. — Спачатку над замовай працуе дызайнер, пасля робіцца разлік. Калі цана не задавальняе — знаходзім кампраміс, каб замова ўсё ж адбылася». 

Каментары28

Цяпер чытаюць

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара27

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара

Усе навіны →
Усе навіны

«Усё так ці інакш будзе вырашацца на полі бою». Чым будзе займацца новая кіраўніца Місіі дэмакратычнай Беларусі ва Украіне?16

У Гродне маланка ўдарыла проста перад жанчынай1

Ціханоўская сустрэнецца з міністрамі замежных спраў ЕС6

Жонка Бруса Уіліса расказала пра самы цяжкі выбар пасля дыягназу мужа7

Поўзаў на каленях у смецці. Мужчына перарыў звалку, каб знайсці пярсцёнкі жонкі2

Зумеры, альфа, міленіялы — хто гэта такія? Тлумачым4

У Трампа збіраюцца ўрэгуляваць расійска-ўкраінскі канфлікт да канца года 1

Пад Магілёвам заўважылі павука пагрозліва-яркага віду. Ці варта ад яго хавацца?5

Трамп пра Расію і Украіну: Няважна, што яны гавораць. Усе займаюцца пазёрствам9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара27

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць