Меркаванні1515

Ліпковіч: Чаргінец сабатуе рашэнне Лукашэнкі

Адкрыты ліст да ўдзельнікаў з'езда Саюза пісьменнікаў Беларусі

Хацелася б пачаць, як правадыр сусветнага пралетарыяту У.І. Ленін: «Я раіў бы вельмі распачаць на гэтым з'ездзе шэраг пераменаў у нашым палітычным ладзе» (У.І. Ленін, ПСС, выданне 5-е, т. 45, стар. 343—348), але пакуль не час. І, тым не менш, паведамленне БелТА ад 2016/11/29 («СПБ ініцыюе абавязковае адлічэнне невялікіх сум (1—3%) ад продажу замежнай літаратуры, якая ўвозіцца з-за мяжы, і кніг, выдадзеных недзяржаўнымі выдавецтвамі, на развіццё беларускай літаратуры». «Менавіта такая літаратура пануе на кніжным рынку Беларусі. Мы ставім пытанне аб абароне літаратуры на тэрыторыі нашай краіны», — сказаў Мікалай Чаргінец) пасадзіла мяне за гэты ліст.

Мікалай Чаргінец. Фота svaboda.org.

Многія з дэлегатаў, ды і не толькі дэлегатаў, пра мяне чулі. Я не член вашага пісьменніцкага саюза, і не я напісаў «Вайну і мір», але ў мяне з вашым старшынёй таксама ёсць значныя стылістычныя рознагалоссі. У нейкі момант яны нават успыхнулі невялічкім вогнішчам у Севастопальскім парку горада Мінска. Аднак справа гэта даўняя, і адміністрацыйны прысуд ужо пакрыты тоўстым пластом пылу на забытым Богам стэлажы судовага архіва.

Я б і не звяртаў увагі на тое, што кажа ваш старшыня (ці мала што гавораць старыя), але ў гэты раз прамаўчаць не змагу.

У адным са шматлікіх інтэрв'ю ваш старшыня распавядаў, што залез у інтэрнэт і выпадкова знайшоў дзіцячую парнаграфію. Ну чаму ж перад тым, як патрабаваць увядзення абавязковага адлічэння на кнігі, якія ўвозяцца з-за мяжы, ён зноў не залез у інтэрнэт? Ён бы там, акрамя дзіцячай парнаграфіі, мог выпадкова знайсці праграму кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі за 2015 год, дзе ў пункце 4 у якасці канкрэтнай меры (заўважу — не пустой дэкларацыі, а канкрэтнай меры) абвешчана «забарона на павышэнне старых і ўвядзенне новых падаткаў на працягу пяці гадоў. Любыя змены падаткаў — толькі ў бок змяншэння і спрашчэння».

За гэтую праграму, як і за кандыдата, які яе выконвае, працуючы зараз прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, прагаласавала больш за 80% выбаршчыкаў краіны. А цяпер ваш старшыня спрабуе ініцыяваць тое, што ў корані супярэчыць таму, за што галасавалі грамадзяне РБ.

Не ведаю, у чым справа, не разумею, што адбылося з вашым старшынёй і чаму ён пайшоў супраць прэзідэнта і яго перадвыбарнай праграмы ў гэты не просты для Бацькаўшчыны час. Я не доктар, каб ставіць дыягназ па публічных заявах. Хоць гэта і не мая справа, усё ж такі скажу: можа быць, членам пісьменніцкага аб'яднання варта задумацца над новым кіраўніком свайго саюза? У імя стабільнасці і адзінства Айчыны.

Каментары15

Цяпер чытаюць

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў10

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Інтэрв’ю са 100-гадовым доктарам Анатолем Занковічам — пра жыццё падчас Другой сусветнай і працу хірургам у ЗША5

Трамп забараніў уезд у ЗША грамадзянам 12 краін

Памёр Аляксандр Класкоўскі-малодшы7

У мінскіх крамах заўважылі мяса ў правакацыйных упакоўках і без маркіровак. Адкуль?1

Праціўнікі Ціханоўскай збіраюцца на круглы стол, каб вырашыць, як жыць далей44

На працоўным стале ў Пуціна стаіць камп'ютар з аперацыйнай сістэмай, якая ўжо шмат год не абнаўляецца14

Ціханоўская: Яны не хочуць перамоў, яны хочуць, каб мы добраахвотна пайшлі ў турмы8

Трамп неанансавана перагаварыў з Пуціным: Пуцін сказаў, і вельмі рашуча, што яму давядзецца адказаць на атаку па аэрадромах22

Новак Джокавіч зрабіў чарговую пародыю на Сабаленка. Тая падыграла3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў10

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць