Свет100100

У Анкары былы паліцэйскі ў жывым эфіры расстраляў пасла Расіі 

На пасла Расіі ў Турцыі Андрэя Карлава напалі ў Анкары. Замах адбыўся, калі пасол браў удзел у адкрыцці фотавыставы, перадае ВВС са спасылкай на тэлеканал CNN Turk. МЗС Расіі афіцыйна пацвердзіў смерць Андрэя Карлава.

Burhan Ozbilici / AP / Scanpix / LETA

У выніку гэтага нападу яшчэ некалькі чалавек атрымалі раненні.

Выданне Hurriyet паведамляе, што напад адбыўся, калі пасол выступаў з вітальнай прамовай. Паводле сведчання відавочцаў, тэрарыст зайшоў у памяшканне, дзе праводзілася выстава, у дзелавым гарнітуры з гальштукам і быў прыняты за ахоўніка пасла. Ён падышоў да пасла ззаду і пачаў страляць з крыкамі «Алаху акбар! Не забывайце пра Алепа! Не забывайце пра Сірыю!»

Пасля першых стрэлаў забойца запатрабаваў ад прысутных на выставе разысціся, пасля чаго падышоў да Карлава, які ляжаў на падлозе, і яшчэ некалькі разоў у яго стрэліў.

Як паведамляе ria.ru, нападнік ліквідаваны паліцыяй. 

З'явілася інфармацыя пра забойцу. Яго клічуць Меўлют Мерт Алтынташ. Ён 1994 года нараджэння (паводле іншых дадзеных, нападніку было 25 гадоў), выпускнік паліцэйскай акадэміі ў Ізміры. Ён быў звольнены з праваахоўных органаў у ходзе расследавання спробы дзяржаўнага перавароту, якая адбылася 15 ліпеня.

Расія расцэньвае забойства пасла ў Турцыі Андрэя Карлава як тэрарыстычны акт. Пра гэта заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава.

Яна заявіла, што пытанне аб забойстве пасла «сёння ж будзе пастаўленае перад членамі Рады Бяспекі ААН», піша Медуза.

У Дзярждуме РФ забойства пасла назвалі правакацыяй з мэтай сарваць наладжаны дыялог паміж дзвюма краінамі і заклікалі правесці падрабязнае расследаванне гэтага злачынства.

***

У апошні час у Турцыі амаль штодня праходзілі акцыі пратэсту супраць расійскай палітыкі ў Сірыі.

Карлаў быў прызначаны на пасаду надзвычайнага і паўнамоцнага пасла Расіі ў Турцыі ў ліпені 2013 года. З ліпеня 2001 па снежань 2006 быў паслом у КНДР.

haber.sol.org.tr

Каментары100

Цяпер чытаюць

Вызваленыя каталіцкія святары Генрых Акалатовіч і Анджэй Юхневіч. Мяркуючы па ўсім, іх не дэпартавалі

Усе навіны →
Усе навіны

Будаўнікі метро пашкодзілі водаправод

Каліноўцу Максіму Ралько, які невядома як апынуўся ў Беларусі, прысудзілі 10 гадоў калоніі14

Экс-зорка «МанЮнайтэд» і зборнай Англіі выхоўвае сына з аўтызмам. З-за яго развёўся з жонкай і адмовіўся ад вялікіх грошай3

Літва ад заўтра адкрывае мяжу з Беларуссю32

Пацярпелую ў жудасным ДТЗ у Тайландзе беларуску перавялі з рэанімацыі, яе думаюць адправіць у Беларусь1

У адміністрацыі Трампа абмяркоўваюць план па ліквідацыі прэзідэнта Венесуэлы11

Вядомае музычнае шоу «СамШазам» закрылася ў Беларусі. Мікіта Найдзёнаў расказаў, чаму перазапускае яго ў Варшаве4

Што стала прычынай учорашняга адключэння Spotify, X, Chatgpt і часткі сайтаў2

Жонка Котава спадзяецца, што яе муж будзе ў спісе на абмен палітвязняў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленыя каталіцкія святары Генрых Акалатовіч і Анджэй Юхневіч. Мяркуючы па ўсім, іх не дэпартавалі3

Вызваленыя каталіцкія святары Генрых Акалатовіч і Анджэй Юхневіч. Мяркуючы па ўсім, іх не дэпартавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць