Спорт

У Беларусі плануецца ўвесці «спартыўны кантракт»

Такая навацыя прадугледжаная праектам закона «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у закон Беларусі аб фізічнай культуры і спорце», які разглядаўся сёння на пашыраным пасяджэнні Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і моладзевай палітыцы Палаты прадстаўнікоў, паведамляе БелТА.

Праект закона разам з парламентарыямі абмеркавалі прадстаўнікі Міністэрства спорту і турызму. Намеснік міністра Аляксандр Дубкоўскі распавёў, што адна з навацый закране спартсменаў, якія праходзяць падрыхтоўку ў спецыялізаваных спартыўных установах і вучылішчах алімпійскага рэзерву за кошт бюджэту. Гаворка ідзе пра тых, хто не мае прафесійнага кантракту, не з'яўляюцца штатным работнікам нацыянальных каманд.

«Рэгулююцца адносіны, звязаныя з падрыхтоўкай і ўдзелам у складах нацыянальных каманд у міжнародных спаборніцтвах. У выпадку адмовы прад'яўляюцца адпаведныя патрабаванні і санкцыі, у тым ліку фінансавыя», — адзначыў намеснік міністра. Законапраектам прадугледжана, што ў гэтым выпадку спартсменам прыйдзецца пакрываць выдаткі на сваю падрыхтоўку.

Па словах Аляксандра Дубкоўскага, такія выпадкі распаўсюджаныя ў гульнявых відах спорту. «Спартсмен кіруецца асабістымі інтарэсамі. Ён выконвае кантрактныя абавязацельствы перад замежным клубам. Але забываецца пра абавязкі перад краінай, якая яго выхавала, дала магчымасць дэманстраваць вынікі, за якія яго і прыцягваюць міжнародныя клубы», — падкрэсліў намеснік міністра.

Ён нагадаў, што перспектыва ўвядзення ў Беларусі так званага спартыўнага кантракту абмяркоўвалася на Алімпійскім сходзе НАК у 2012 годзе.

Акрамя таго, у законапраекце прапануюцца меры стымулявання спартсменаў, зборных каманд за кошт стыпендый, якія ім будуць прызначаць мясцовыя ўлады. Плануецца таксама ўвесці ў Беларусі інстытут спартыўных агентаў, якія будуць дапамагаць спартсменам рэалізоўваць свае правы, звязаныя з прафесійнай дзейнасцю. Законапраектам устанаўліваюцца іх статус, правы і абавязкі, парадак рэгістрацыі. Папраўкі ў закон аб фізкультуры і спорце рыхтуюцца да разгляду ў першым чытанні.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі — беларусам: «Калі вы чакалі знак, то вось ён». Прайшла прэс-канферэнцыя з вызваленымі палітвязнямі

Усе навіны →
Усе навіны

З чым Келаг параўнаў Палац незалежнасці Лукашэнкі?9

«Пабачыў шмат крыві». Сябар 43-гадовага Змітра Каспяровіча расказаў, як знайшоў яго цела3

Вызваленыя грамадзяне Латвіі — Юрыс Ганіньш і Дзмітрыйс Міхайлаўс

Перамовы Лукашэнкі і Келага пачаліся яшчэ ўчора. Эйсмант расказала дэталі6

Наталля Эйсмант пракаментавала вызваленне вязняў на просьбу ЗША. Асобна — пра Ціханоўскага19

Праўладны аналітык Шпакоўскі спрабуе патлумачыць, што хацеў Лукашэнка ад ЗША13

Выкладчыца Наталля Дуліна: Я катэгарычна адмовілася пісаць прашэнне аб памілаванні. І я б была рада, калі б вывезлі кагосьці іншага18

«На галовах — мяшкі». Экс-палітвязень Карней, якога вызвалілі разам з Ціханоўскім, распавёў, як гэта было6

Сярод вызваленых у Беларусі — трое польскіх грамадзян2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі — беларусам: «Калі вы чакалі знак, то вось ён». Прайшла прэс-канферэнцыя з вызваленымі палітвязнямі53

Ціханоўскі — беларусам: «Калі вы чакалі знак, то вось ён». Прайшла прэс-канферэнцыя з вызваленымі палітвязнямі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць