Эканоміка77

Зацверджаны план па кампенсацыі насельніцтвам затрат на паслугі ЖКГ, транспарту і пошты

У бліжэйшай пяцігодцы ўрад мае намер выйсці на поўнае пакрыццё насельніцтвам затрат на аказанне паслуг ЖКГ і паштовай сувязі, істотна павысіць гэтую планку для транспарту. Пры гэтым нагрузка на рэальны сектар эканомікі павінна сіметрычна знізіцца. Гэта вынікае з комплексу мер па рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады, зацверджаных пастановай Саўміна № 18.

Павышэнне тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі («з улікам зніжэння выдаткаў і прадастаўлення грамадзянам безнаяўных жыллёвых субсідый») плануецца давесці да канца 2017 года да 75% кампенсацыі выдаткаў на іх аказанне насельніцтву, да канца 2018 года — да 100%.

Што датычыцца павышэння тарыфаў на транспартныя паслугі, то у 2018 годзе плануецца выйсці на паказчык «не менш за 70%», які збіраюцца ўтрымліваць на дадзеным узроўні ў 2019—2020 гг.

Да 2020 года хочуць павысіць рэгуляваныя тарыфы на паслугі электрасувязі і паштовай сувязі (з улікам зніжэння выдаткаў) да 100% кампенсацыі выдаткаў на іх аказанне насельніцтвам.

У дакуменце таксама гаворка і аб скарачэнні перакрыжаванага субсідзіравання з 2019 года. Гэта азначае зніжэнне цэнаў і тарыфаў для рэальнага сектара эканомікі.

Павышэнне тарыфаў на паслугі ЖКГ і транспарту з'яўляецца прадметам перамоваў уладаў Беларусі з Міжнародным валютным фондам. Замежныя крэдыторы патрабавалі правесці тарыфныя пераўтварэнні за 18 месяцаў. Беларускі ўрад хацеў іх расцягнуць да 2020 года. Атрымліваецца, што ўлады Беларусі ў надзеі атрымаць крэдыт на 3 млрд даляраў пачулі патрабаванні МВФ. Як гэта будзе рэалізавана на практыцы - пакажа час.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»23

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Усе навіны →
Усе навіны

На матч Украіна — Ісландыя ў Варшаве пранеслі вялікія расцяжкі «Ф*к Пуцін» і «Стоп Лука»5

Мінскія студэнты пашылі калекцыю строяў у духу Радзівілаў6

Закрыццё межаў нельга лічыць эфектыўным метадам уплыву на рэжым Лукашэнкі — польскі эксперт13

Германія нарошчвае вайсковую моц і мяняе баланс сіл у Еўропе13

Ці можна ап'янець ад цукерак «Сталічныя» і марозіва з такой жа начынкай? Вось што паказаў эксперымент6

У «Мінск-Арэну» на канцэрт Дзімы Білана набіўся тлум народу. Гледачы скардзяцца на праблемы з квіткамі і паводзіны іншых43

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка24

Госця свецкага вечара ў Мінску шакавала сукенкай з галавой казулі14

Мінская крама прадавала ёлачныя шары з пісьменнікамі. Прапагандысты ўбачылі партрэт Геніюш і наляцелі15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»23

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць