У Марыупалі забіты палкоўнік СБУ Аляксандр Хараберуш, яго ўзарвалі ва ўласным аўтамабілі. Пра гэта распавялі ў прэс-службе ведамства. Па дадзеных «Інтэрфакса» Хараберуш узначальваў галоўны аддзел контрразведкі данецкага ўпраўлення спецслужбы.
Аўтамабіль Хараберуша ўзарвалі каля 8:30 у Цэнтральным раёне горада, дакладныя прычыны выбуху высвятляюцца. Паведамляецца, што ад выбуху выбіла шыбы ў суседніх дамах.
У машыне, па папярэдніх дадзеных, знаходзіўся толькі сам Хараберуш. Паліцыя расследуе гэта як тэракт.
Каментары