Ваенная калегія Вярхоўнага суду асудзіла былога начальніка ўпраўленьня па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй КДБ Міхаіла Міхалапа і начальніка ўпраўленьня кадравай ідэалягічнай работы КДБ Аляксандра Мяцеліцу да 8 і 6 гадоў адпаведна.
Ваенная калегія Вярхоўнага суду асудзіла былога начальніка 3-га ўпраўленьня КДБ (упраўленьне па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй) Міхаіла Міхалапа і начальніка ўпраўленьня кадравай ідэалягічнай работы КДБ Аляксандра Мяцеліцу да 8 і 6 гадоў адпаведна. Іх абвінавацілі ў махлярстве, злоўжываньні службовых паўнамоцтваў і хабары.
Як паведамлялася, «зімой 1999 году Міхалап і Мяцеліца ўстанавілі неафіцыйыя стасункі з шырока вядомай бізнэсвусэн Ганнай Доўгай». Па меркаваньню сьледзтва, яны вымагалі ў жанчыны грошы за рашэньне розных пытаньняў, але амаль заўсёды падманвалі яе.
Паводле некаторых зьвестак, арышт супрацоўнікаў КДБ Міхалапа і Мяцеліцы стаў адказам суппрацоўнікаў МУС на пазалеташні арышт палкоўніка міліцыі Івана Клімянкова, якога асудзілі за карупцыю. Такім чынам, гэта магло быць чарговым зьвяном у супрацьстаяньні двух сілавых структур.
Экс-начальнік менскага сьледчага ізалятара Алег Алкаеў у леташнім інтэрвію «Нашай Ніве» казаў, што арышт Міхалапа быў зьвязаны з тым, што гэта блізкі сябар Аляксандра Казуліна.
Каментары