Грамадства8484

Гэнік Лойка падаў у суд, таму што настаўнікі фізкультуры не размаўляюць па-беларуску

Спадар Лойка сцвярджае, што ў 2016 годзе на працу ў беларускамоўную гімназію №4 узялі шасцярых настаўнікаў фізкультуры, якія не валодаюць беларускай мовай. Адміністрацыя школы не адмаўляе, што летась прыйшлі шэсць новых настаўнікаў, аднак лічыць прэтэнзіі прынцыповага бацькі прадузятымі.

Скульптар Гэнік Лойка ўжо восьмы год ваюе з гімназіяй №4, дзе вучыцца яго сын Любарт. Усё праз недастатковую, на думку спадара Лойкі, беларускамоўнасць у школе. Для яго прынцыпова, каб у гімназіі з беларускай мовай навучання ўсе настаўнікі вялі заняткі і размаўлялі паміж сабой па-беларуску.

Днямі спадар Лойка напісаў скаргу ў суд Фрунзенскага раёну на дырэктара гімназіі №4 Андрэя Гоцмана і начальніка Упраўлення адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Фрунзенскага раёна Ірыну Чарняўскую. Раней бацька гімназіста звяртаўся да іх з просьбай вырашыць моўнае пытанне, аднак, як ён сцвярджае, у адказ атрымліваў банальныя адпіскі. Звяртаўся ён і да кіраўніка адміністрацыі Фрунзенскага раёна, і ў Мінгарвыканкам — безвынікова. 

«Зноў чыноўнікі сістэмы адукацыі адказваюць мне не на маё пытанне. Зноў хаваюць праблему за велягурыстымі фразамі кшталту «якасць фарміравання маўленчай кампетэнцыі». Мяне не цікавіць тая «кампетэнцыя». Мяне цікавіць мова. Ці мовяць у беларускамоўнай школе на беларускай мове?

Зноў «…адбыліся гутаркі з дырэктарам… гімназіі Гоцманам А.М., намеснікамі дырэктара Сафронавай Л.А., Мікалайчык Г.Л., узятыя службовыя запіскі, праверана гімназічная дакументацыя». А я лічу, што школа існуе не дзеля праверкі начальствам дакументацыі, а каб дзяцей нашых навучаць», — піша ў скарзе Гэнік Лойка.

«Лічу дзеянні (бяздзеянне) А.М. Гоцмана і І.А. Чарняўскай парушэннем Закону «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь» (артыкулы 4 і 21), пазбаўленнем мяне права выбару мовы навучання (артыкул 50 Канстытуцыі Беларусі) і абразай майго нацыянальнага гонару», — падсумоўвае спадар Лойка.

Гэнік Лойка ўзяўся за вырашэнне моўнага пытання шмат гадоў таму, яшчэ ў гімназіі №14, дзе вучыўся яго старэйшы сын Яраш. Спадар Лойка распавядае, што калі ў школе адкрылі рускамоўны клас, ён напісаў «кляўзу», і мяккую русіфікацыю звярнулі. Гэта надало яму імпэту змагацца за мову і надалей. І калі ў 2009 годзе яго сын Любарт прыйшоў у чацвёрты клас гімназіі №4, спадар Лойка ад першага дня стаў пільна сачыць за навучальным працэсам.

«Я размаўляў з настаўнікамі і ўвесь час ім казаў: «Размаўляйце на беларускай мове паміж сабой. Вучняў не чапайце, яны самі дойдуць да гэтага». І вось мой сын ужо ў дзясятым класе. Дзяцей беларускай мове не навучылі. Дык для чаго тады школа? — задаецца пытаннем спадар Лойка. —

І вось будзе суд. Для мяне галоўнае — дамагчыся, каб ён быў на беларускай мове. Астатняе хай будзе на іхнім сумленні. Я проста хачу такім судом адзначыць у гісторыі беларускага народа, як дзяржава ў 2017 годзе ставіцца да беларускай мовы. Мы павінны фіксаваць гэта на паперы для нашчадкаў. Студэнты потым будуць рэфераты пісаць пра тое, якая была сітуацыя з беларускай мовай у 2017 годзе».

У гімназіі прынцыповага бацьку ведаюць добра. Дырэктар Андрэй Гоцман не здзіўляецца, калі мы паведамляем яму пра скаргу ў суд.

«У спадара Лойкі заўсёды былі нейкія пытанні. У нас усё нармальна, усё ў рамках заканадаўства. Настаўнікі па фізкультуры таксама праводзяць урокі на беларускай мове», — каментуе кіраўнік гімназіі. — Спадару Лойку не падабаецца, што настаўнік рускай мовы размаўляе на рускай мове. Ён патрабуе, каб настаўнікі нават пад коўдрай размаўлялі па-беларуску».

Андрэй Гоцман тлумачыць, што сёння ў краіне, паводле Канстытуцыі, двухмоўе. Адпаведна, як можна, напрыклад, забараніць настаўніку ў перапынку адказаць на тэлефонны званок па-руску?

«Таму лічу ўсе яго заўвагі прадузятымі, — кажа дырэктар гімназіі і дадае, што Гэнік Лойка не раз прыходзіў у гімназію і нават сустракаўся з настаўнікамі на пасяджэнні педагагічнай рады. — У нас сёння настаўнікі дзеляцца на рускамоўных і беларускамоўных? У нас сёння выдаецца дыплом вызначанага ўзору ўсім настаўнікам, і там такога падзелу няма.

Сапраўды, летась шэсць настаўнікаў прыйшлі, іх прымаў не я, але тое, што патрэбна, у іх спыталі. Яны могуць выконваць свае абавязкі згодна патрабаванням, якія сёння існуюць. Акрамя таго, усе настаўнікі ўвесь час падвышаюць кваліфікацыю. Калі яны не будуць гэтага рабіць, не толькі па беларускай мове, гэта будуць несапраўдныя настаўнікі».

Каментары84

Цяпер чытаюць

Споведзь Стрыжака: Я маю праблему з сэксуальнай залежнасцю36

Споведзь Стрыжака: Я маю праблему з сэксуальнай залежнасцю

Усе навіны →
Усе навіны

Арышт, СІЗА і тры гады «хіміі» за 4 фота расійскай вайсковай тэхнікі. Мікіта Лосік расказаў сваю гісторыю2

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў9

Андрэя Стрыжака часова адхілілі ад кіравання «Байсолам»49

Украіна атрымае абяцаныя Трампам Patriot не раней за вясну 2026 года — Spiegel2

Стала вядома, у якія ВНУ сёлета ёсць недабор1

Намесніца міністра адказала, чаму ў крамах памідоры горшыя, чым на рынках1

Залацісты баравік не спыніць: ці варта здзіўляцца яму ў Беларусі?8

Справу беларуса, якога вінавацяць у дыверсіі на БАМе, будзе разглядаць вайсковы суд у Чыце. Яму пагражае пажыццёвае1

Дэпутат расійскай Дзярждумы ў дзень сваёй смерці здолеў прагаласаваць 11 разоў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Споведзь Стрыжака: Я маю праблему з сэксуальнай залежнасцю36

Споведзь Стрыжака: Я маю праблему з сэксуальнай залежнасцю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць