Маці прала бялізну старой машынай «Рыга», а каб было зручней, паставіла побач зэдлік. Пасьля пайшла разьвешваць рэчы сушыцца, а малую кінула адну ля машыны, поўнай вады.
Трагедыя здарылася ў Аршанскім раёне. Яе паведамляе газэта «Віцебскі рабочы», жанчына прала бялізну старой машынай «Рыга», а каб было зручней, паставіла побач зэдлік.
Тады як гаспадыня выйшла разьвесіць бялізну, ейная гадавалая дачка ўзьлезла на зэдлік, зазірнула ў машыну й павалілася ўсярэдзіну. Калі маці вярнулася, дзяўчынка была ўжо нежывая.
Як паведамляе «Віцебскі рабочы», улетку з‑за недагляду бацькоў на Віцебшчыне загінулі ў вадзе дзевяцёра дзетак.
Каментары