Грамадства99

У Беларусі спросцяць працэдуру атэстацыі педагагічных кадраў

У Беларусі спросцяць працэдуру атэстацыі педагагічных кадраў. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства адукацыі, якое падпісаў сёння ў Оршы на пасяджэнні калегіі ведамства яго кіраўнік Ігар Карпенка, паведамляе БЕЛТА.

На калегіі абмяркоўваліся змены і дапаўненні ў інструкцыю аб парадку правядзення атэстацыі педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі (акрамя педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу). Папраўкі накіраваныя на спрашчэнне гэтай працэдуры.

Так, адмененая абавязковая атэстацыя на пацвярджэнне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, а таксама кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст». Выключэнне зрабілі для выпадкаў, калі работнік знізіў узровень сваёй працы ці ў яго быў больш чым двухгадовы перапынак у працы на педагагічных пасадах.

Скарацілася колькасць кваліфікацыйных камісій, якія прымаюць экзамен пры праходжанні атэстацыі. Абласныя і Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі атрымалі права прымаць экзамен пры наданні вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі.

Педработнікі з дыпломам магістра або даследчыка цяпер могуць атрымаць другую кваліфікацыйную катэгорыю без уліку стажу працы на пасадзе. Акрамя таго, больш не абмяжоўваецца тэрмін падачы заяў аб прысваенні кваліфікацыйнай катэгорыі.

На калегіі Мінадукацыі абмяркоўваліся сёння асноўныя кірункі ўдасканалення адукацыйнай сістэмы, у тым ліку перагляд навучальных праграм і зместу падручнікаў, укараненне новых падыходаў пры фарміраванні замовы на падрыхтоўку кадраў. Разглядаліся таксама перспектывы сістэмы адукацыі Аршанскага раёна, у якую ўваходзяць 116 устаноў, больш за 3,5 тыс. педагагічных работнікаў. Адзначалася, што для яе развіцця ёсць істотныя рэзервы. Так, трэба будзе значна ўмацаваць матэрыяльную базу, павысіць эфектыўнасць працы кадраў. У выніку гэта павінна дазволіць выйсці на больш высокі якасны ўзровень навучання і выхавання навучэнцаў.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай14

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай

Усе навіны →
Усе навіны

Бельгія заблакавала наданне Украіне €140 мільярдаў рэпарацыйнага крэдыту за кошт актываў РФ7

Пад Масквой дрон заляцеў у кватэру 6

Трамп заявіў пра неадкладнае спыненне перамоваў аб гандлі з Канадай з-за рэкламнага роліка з Рэйганам8

У штучнага інтэлекту гніюць мазгі ад смеццевага кантэнту з інтэрнэту. Зрэшты, у людзей таксама8

Украіна паказала новы марскі дрон, які падарваў Крымскі мост3

Перастаў адкрывацца сайт з імёнамі і адрасамі сілавікоў, задзейнічаных ў рэпрэсіях28

У некаторых раёнах Дзяржынска знікла святло1

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада18

Выйшаў на свабоду дырэктар газеты «Беларусы і рынак» Канстанцін Залатых2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай14

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць