Меркаванні

Рост цэнаў на газ можа быць выгадны Беларусі

Тэму для аналізу гэтага нумару «НН» дала зьмена тону ў беларуска-расейскіх адносінах.

Тэму для аналізу гэтага нумару «НН» дала зьмена тону ў беларуска-расейскіх адносінах. Праўда, ніякага рэальнага павароту за ёю пакуль няма – пра гэта поўныя горычы назіраньні Віталя Тараса.

На сустрэчы з Ільлём Клябанавым кіраўнік Беларусі заявіў, што Беларусь і Расея «застануцца сябрамі, па якой бы цане нам газ ні прадавалі». Гэта можна разумець як свайго роду капітуляцыю – гарантыі, што Беларусь будзе верная сваім васальным абавязкам, але ў той жа час і цьвёрдае «не» на прапановы «паглыбленьня інтэграцыі».

Маскву такі стан цалкам задавальняе, піша Аляксандар Класкоўскі . Чаму? «У адносінах да Беларусі Расея мае кароткатэрміновую і доўгатэрміновую стратэгію», – кажа нямецкі палітоляг Аляксандар Рар. Доўгатэрміновая стратэгія мае на мэце ўзьяднаць Расею і Беларусь у адзіную дзяржаву. Але кіраўніцтва Расеі ўсьведамляе, што ў бліжэйшы час гэта наўрад ці магчыма. Таму робіць стаўку на кароткатэрміновую стратэгію – змусіць Беларусь на дробныя саступкі, карыстаючыся тым, што А.Лукашэнка пазбавіў краіну поля для манэўру, і разьлічваючы аднойчы, у зручны момант, зьдзейсьніць свае запаветныя мары.

Рост цэнаў на газ, зь якім Беларусь мусіць неўзабаве сутыкнуцца, гэта, на першы погляд, непрыемная навіна як для ўраду, так і для паспалітых грамадзянаў. У кароткатэрміновай пэрспэктыве яна прывядзе да зьніжэньня тэмпаў росту ВУП і ўсплёску беспрацоўя, што зробіць легітымнасьць беларускага сувэрэнітэту больш датклівай. Але сярэднетэрміновыя наступствы можна павярнуць на карысьць Беларусі – і яе гаспадаркі, і яе палітычнае клясы.

Беларусь транжырыла энэргію. Нізкія цэны таксама рабілі непатрэбнымі эканамічныя пераўтварэньні. Калі «Газпром» павысіць цэны, спасылка на форс-мажорныя абставіны, мабыць, дапаможа Лукашэнку мабілізаваць грамадзтва, каб яно ператрывала выдаткі адаптацыі і адшкадавала інвэстыцыі ў энэргазьберажэньне.

Рост цэнаў на энэрганосьбіты можа быць таксама выкарыстаны рознымі палітычнымі сіламі для разьвянчаньня ілюзій адносна Расеі ў тых, хто інтэграцыю падтрымліваў з мэркантыльных меркаваньняў, найперш т.зв. «балота».

Нарэшце, сытуацыя падштурхоўвае ўлады да пераадоленьня забабонаў адносна кантактаў з Захадам, а апазыцыю – з Масквой. Тэарэтычна, адкрываецца прастора новых магчымасьцяў, якія можна выкарыстоўваць з розным вынікам. Як іх бачаць беларускія палітыкі і палітолягі і ці могуць яны быць выкарыстаныя практычна.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску адкрылі самую незвычайную развязку — алмазную. Выязджаць трэба як бы на сустрэчку ФОТА5

У Мінску адкрылі самую незвычайную развязку — алмазную. Выязджаць трэба як бы на сустрэчку ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску пенсіянер засумаваў па паляванні і стрэліў у ката

У камітэта па здароўі Мінска з'явіўся новы кіраўнік. Папярэдняга затрымалі, але ўлады пра гэта маўчаць5

Лукашэнка льсціўся да Трампа, пахваліў Пазняка і адмовіўся ад перамоў з апазіцыяй57

Лукашэнка адмовіўся ад перамоваў з «тымі, хто разваліў краіну»20

Алімпійскі літрбол. Віктар Лукашэнка і Аляксандр Зайцаў запусцілі ўласную сетку крам алкагольнай прадукцыі16

Яраслаў Еўдакімаў хварэў на рак лёгкіх1

Брата палітзняволенага айцішніка асудзілі за пратэсты

Лукашэнка пра палітвязняў: Забірайце да сябе, вязіце іх туды27

Урад ЗША пачынае татальную праверку ўсіх 55 мільёнаў уладальнікаў амерыканскіх віз4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску адкрылі самую незвычайную развязку — алмазную. Выязджаць трэба як бы на сустрэчку ФОТА5

У Мінску адкрылі самую незвычайную развязку — алмазную. Выязджаць трэба як бы на сустрэчку ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць