Свет

Reuters: ЕС можа пашырыць санкцыі супраць Расіі

Еўрапейскі саюз у пятніцу прыме рашэнне аб тым, ці ўводзіць дадатковыя санкцыі супраць Расіі з-за пастаўкі турбін Siemens ў Крым. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на дыпламатычныя крыніцы. Гаворка ідзе пра тое, каб унесці ў санкцыйных спіс новыя імёны і кампаніі.

Еўрасаюз да позняга вечара пятніцы збярэ ўсе скаргі на прапанову па пашырэнні санкцый. Дзве крыніцы Reuters кажуць, што, мяркуючы па ўсім, няма ніякіх перашкод таму, каб гэтае рашэнне было прынятае.

Раней Reuters са спасылкай на дыпламатычныя крыніцы паведамляла, што краіны ЕС па прапанове Германіі маюць намер уключыць у санкцыйных спіс трох-чатырох грамадзян Расіі і юрыдычных асоб. Пад санкцыі могуць трапіць чыноўнікі Міністэрства энергетыкі і кампанія, якая пераправіла турбіны ў Крым.

Аб пастаўцы турбін Siemens, прызначаных для новай электрастанцыі ў Краснадарскім краі, насуперак санкцыям у Крым стала вядома 5 ліпеня. Siemens 10 ліпеня падала пазоў у арбітраж Масквы супраць ААТ «Тэхнапрамэкспарт» і ТАА «Тэхнапрамэкспарт», якія адказвалі за пастаўку турбін, а таксама супраць пецярбургскага СП Siemens і «Сілавых машын» ТАА «Сіменс Тэхналогіі газавых турбін», які вырабляюць абсталяванне.

Пазней Siemens разарвала ліцэнзійнае пагадненне з расійскімі кампаніямі на пастаўку абсталявання для электрастанцый. Рашэнне ў кампаніі растлумачылі тым, што стала вядома, што турбіны «былі лакальна мадыфікаваныя і незаконна перамешчаныя ў Крым», што не адпавядала дамове.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»1

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Усе навіны →
Усе навіны

Трупы хатніх жывёл пачалі знаходзіць у Мінску2

Выступ гурта «Тэхналогія», які планаваўся сёння ў Плешчаніцах, адменены3

Кучук: Я два разы плакаў у камеры наўзрыд, каб зняць псіхалагічную напругу

Ціханоўская ляціць у ЗША. Што там плануецца?13

У вёсцы пад Мінскам прадаюць катэдж з лазняй, падобнай на гасцінічны нумар1

У манастыр Наталля Пяткевіч падабрала да хустачкі французскае паліто18

У Падмаскоўі загінуў кіраўнік кампаніі-пастаўшчыка кампазітных матэрыялаў для МС-21 і паранены будаўнік касмічнага цэнтра, адкрытага Пуціным3

Кібератака паралізавала працу аэрапортаў па ўсёй Еўропе2

У Траецкім прадмесці Мінска прадаецца кватэра плошчай 118 квадратаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»1

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць