Свет11

Кітайцам забаранілі адкрываць бізнэс з Паўночнай Карэяй

Міністэрства гандлю Кітая абвясціла аб забароне на адкрыццё новых бізнэс-праектаў з КНДР. Рашэнне было прынята ў межах выканання рэзалюцыі Рады бяспекі ААН аб увядзенні новых санкцый супраць Паўночнай Карэі, паведамляе «Свабода».

У заяве, апублікаванай на сайце міністэрства, гаворыцца, што рашэнне набывае сілу неадкладна. Адкрыццё новых супольных прадпрыемстваў, фірмаў або кампаній, доля ў якіх належыць грамадзянам Паўночнай Карэі, з гэтага часу стане ў Кітаі немагчымым.

Адначасова міністэрства паведаміла пра тое, што пад забарону трапляюць і любыя інвестыцыі, зробленыя кітайскімі кампаніямі ў прадпрыемствы Паўночнай Карэі.

Рада бяспекі ААН увяла новыя санкцыі супраць КНДР у пачатку жніўня. Рашэнне стала адказам на запуск новай міжкантынентальнай балістычнай ракеты, праведзены Пхеньянам у ліпені. Санкцыі маюць прымусіць улады Паўночнай Карэі адмовіцца ад праграм па стварэнні ядзернай зброі і балістычных ракет.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Міністр абароны Бельгіі прыгразіў Пуціну зраўняць з зямлёй Маскву14

Міністр абароны Бельгіі прыгразіў Пуціну зраўняць з зямлёй Маскву

Усе навіны →
Усе навіны

Гульцы мінскага «Дынама» выратавалі і прытулілі кацяня3

У фавелах Рыа-дэ-Жанэйра адбываецца ваенізаваная паліцэйская аперацыя. Вядома пра 64 загінулых3

Пасадзілі падпалкоўніка і былога выкладчыка Вайсковай акадэміі. Ён падтрымаў народ у 2020-м22

Жанчыны з пакалення Z і міленіялаў пераварочваюць сусветны рынак мастацтва2

Беларус пагарэў на вырошчванні канопляў у Шры-Ланцы3

Каралева Нідэрландаў апранула вайсковую форму і нанесла на твар маскіроўку ФОТАФАКТ12

У Рыа-дэ-Жанэйра паліцыя праводзіць маштабную аперацыю супраць наркагандляроў, дзясяткі загінулых1

ЗША далі зразумець Лукашэнку, што чакаюць спынення запуску метэазондаў у Літву14

У Мазыры адкрыюць пасля рэканструкцыі мост праз Прыпяць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністр абароны Бельгіі прыгразіў Пуціну зраўняць з зямлёй Маскву14

Міністр абароны Бельгіі прыгразіў Пуціну зраўняць з зямлёй Маскву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць