Ад рэдакцыі7777

«НН» запускае жаночы партал «Наша Ніна». Пяць фактаў 

Вы ўжо маглі заўважыць, што калі адкрываеце некаторыя матэрыялы на NN.by, трапляеце на Nina.nn.by. «Ніна» — гэта новы праект «Нашай Нівы», дзе мы збіраем канцэнтрат з навін, арыентаваных найперш на жанчын, хоць і мужчынам, напэўна, будзе што пачытаць. Давайце патлумачым, адкуль узялася «Наша Ніна» і навошта мы яе робім.

Пяць фактаў пра новы партал Nina.nn.by

1. Гэта першы ў свеце беларускамоўны рэсурс для жанчын. Нарэшце ў беларусак з’явілася ўласная пляцоўка, дзе яны могуць выказваць свае думкі, перажыванні, абмяркоўваць тое, што іх хвалюе. «Нашу Ніву» сёння найперш чытаюць мужчыны — 65% аўдыторыі. Мы хочам, каб «Нашу Ніну» адкрывалі іх жонкі, сёстры, маці і дочкі.

Мужчын таксама чакаем у госці: упэўненыя, вам будзе пра што падумаць.

2. «Ніна» — новы самастойны праект «Нашай Нівы». Ён мае свой сайт, свой лагатып, свой дызайн, свае старонкі ў сацыяльных сетках і нават сваю міні-рэдакцыю.

Стваральніцы новага рэсурсу — Настасся Роўда і Кацярына Карпіцкая.

Фота Сяргея Гудзіліна.

3. Чаму «Наша Ніна»? Так магла называцца каманда «Нашай Нівы» ў Беларускай інтэлектуальнай гульні — спаборніцтве беларускамоўных інтэлектуалаў. Праўда, над цікавай прапановай мы толькі пасмяяліся і назву каманды так і не змянілі (цяпер яна называецца «Дзікі і Лосі»). Калі ж з’явілася ідэя стварыць асобны рэсурс для жанчын, гэты варыянт прыгадаўся адразу: тут і гульня словаў, і прывязка да вытокаў.

4. Над ажыццяўленнем задумы актыўна працавалі сем чалавек. Гэта журналісты, рэдактары, дызайнеры. Лагатып «Ніны» распрацаваў Міхал Анемпадыстаў. 

5. Пра што тут пішуць? Прынцып адзін — пра тое, што цікава нашым чытачкам. У нас ужо пыталіся, чаму няма рубрык «палітыка», «эканоміка» і гэтак далей. Мы не лічым, што жанчыну гэта не цікавіць. Але пра ўсё гэта заўсёды можна пачытаць на «Ніве». Калі б мы стваралі мужчынскі праект, прыкладам, «Наша Піва», там таксама не было б ні палітыкі, ні эканомікі.

«Ніна» — гэткая супержанчына, зборны вобраз беларусак, для якой няма межаў ні ў галаве, ні навокал. З ёй можна пасмяяцца і абмеркаваць вострыя тэмы, ёй можна пажаліцца, у яе можна папрасіць парады ці адказу на любое пытанне. Калі ўжо ёсць пра што спытацца або ёсць што распавесці, лістуйце нам на пошту [email protected].

Падпісвайцеся на нас у сацсетках, каб не прапусціць усё самае цікавае:

Укантакце

Фэйсбук

Твітар

Аднакласнікі

Інстаграм

Каментары77

Цяпер чытаюць

Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі

Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Як паступіць у Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт у 2025 годзе? Расказваем

У дворыку БНТУ памёр чалавек, які ўцякаў ад міліцыі2

«Усе пытаюцца, навошта гэтыя вяроўкі ў столі?» Мінчук купіў студыю і ператварыў яе ў чылаўт-зону1

Не выязджаў з Беларусі, а трапіў на роўмінг: як жыхар Брэстчыны страціў грошы на мабільнай сувязі

«Адчуў сябе калабком». 22-гадовы беларус збег з войска, пажыў на некалькіх кантынентах, але цяпер яму трэба грошы15

«Да нашай машыны ішла хутчэй за міліцыянтаў». Як у Мядзельскім раёне шукалі зніклую 74-гадовую жанчыну2

Навукоўцы высветлілі, якія прадукты ў рацыёне жанчын сярэдніх гадоў павышаюць шанцы на здаровае старэнне

Пяць гадоў таму ў Гродне затрымалі Сяргея Ціханоўскага6

«Мой тэрмін паўнамоцтваў падыходзіць да канца». Ілан Маск пакідае адміністрацыю Трампа4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі

Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць