Грамадства4040

Віцэ-прэм'ер Жарко выступіў за адмену ўступных экзаменаў у 5-я класы гімназій

Віцэ-прэм'ер Беларусі Васіль Жарко на сустрэчы ў Міністэрстве адукацыі выказаўся аб адмене ўступных экзаменаў у 5-я класы гімназій, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.

У Міністэрстве адукацыі з удзелам віцэ-прэм'ера, міністра адукацыі Ігара Карпенкі, прадстаўнікоў абласных упраўленняў адукацыі, дырэктараў школ і гімназій рэспублікі абмяркоўваліся механізмы рэалізацыі канцэпцыі развіцця сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі на бліжэйшы час.

У прыватнасці, разглядалася пытанне аб адмене ўступных экзаменаў у 5-я класы гімназій, аб працоўным і профільным навучанні, аб незалежным экзамене за курс базавай школы.

«Неабходна ўсім разам абмеркаваць, а потым выразна адпрацаваць усе пазіцыі па гэтых пытаннях, — адзначыў Васіль Жарко. — Сёння дзеці, якія паступаюць пасля чацвёртага класа ў гімназіі, атрымліваюць стрэс і не разумеюць, навошта ім гэта трэба. Я лічу, што дзеці павінны мець роўныя ўмовы для атрымання адукацыі. Для агульнай сярэдняй адукацыі таксама актуальная праблема недастатковага працоўнага выхавання. Гэтыя пытанні не павінны выпадаць з поля гледжання бацькоў і педагогаў».

Па словах віцэ-прэм'ера, ўрокі працы патрэбныя ў школе.

«У наш час пры школах былі вучэбна-вытворчыя камбінаты. Мы з задавальненнем хадзілі і атрымлівалі рабочую прафесію. Працоўнае навучанне спрыяе фармаванню навыкаў і ўменняў, неабходных ў дарослым жыцці, выхоўвае павагу да людзей рабочых прафесій. Павінна быць ўсебаковае развіццё дзіцяці, і працоўнае выхаванне - адзін з элементаў адукацыйнага працэсу», — падкрэсліў ён.

Якасць адукацыі, на думку Ігара Карпенкі, не павінна вымярацца вынікамі ЦТ або «запаветным месцам у гімназіі». Яна павінна ацэньвацца па ўзроўні індывідуальнага і сацыяльнага развіцця кожнага вучня. Трэба адкарэктаваць структуру сістэмы адукацыі. Як від установы гімназія захаваецца.

«Яна будзе рэалізоўваць праграму пачатковай, базавай і агульнай сярэдняй адукацыі, пры гэтым аб павышаным узроўні мы павінны весці размову ў дачыненні да 10-11 класах», — мяркуе Ігар Карпенка. Таксама дэталёвай прапрацоўкі патрабуе пытанне аб незалежным экзамене за курс базавай школы.

Міністэрствам сумесна з кіраўнікамі ўстаноў адукацыі, педагогамі будуць прапрацаваны ўсе гэтыя пытанні і толькі пасля гэтага прыняты адпаведныя рашэнні.

Каментары40

Цяпер чытаюць

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў5

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў

Усе навіны →
Усе навіны

Моніка Белучы і Цім Бёртан разарвалі адносіны1

Каскадзёры скакалі з самага высокага будынка Мінска2

Чмякаюць, сёрбаюць і ліжуць пальцы: хто з беларусаў падняўся на мукбангу9

Трамп хоча спыніць вайну ва Украіне з дапамогай Кітая4

На Netflix выйшаў другі сезон польскага серыяла пра шляхту «1670». Гэтая сатыра вам спадабаецца8

Келаг прагназуе Украіне балтыйскі сцэнарый12

Латвія збіраецца цалкам абсекчы аўтобуснае злучэнне з Беларуссю21

Магілёўскую ратушу зрабілі чырвона-зялёнай 11

Два расійскія знішчальнікі правакацыйна праляцелі над польскай нафтавай платформай6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў5

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць