Здарэнні88

Бацькі Вікі Папчэні, якая загінула на бульбе пад Маладзечнам, падалі пазоў на 50 тысяч аб спагнанні маральнай шкоды

У Маладзечне бацькі 13-гадовай вучаніцы СШ №11 Вікі Папчэні, якая загінула на бульбе ў верасні 2016 года, дамагаюцца ў судзе кампенсацыі маральнай шкоды. Сума пазову — 50 тысяч рублёў, піша kraj.by

Віка загінула 29 верасня 2016 года на бульбяным полі сельскагаспадарчага прадпрыемства «Усход-Агра» пасля таго, як на дзяўчынку заднім ходам наехаў грузавік МАЗ, які перавозіў бульбу.

У судзе Маладзечанскага раёна 26 і 27 снежня прайшлі два пасяджэнні паводле пазову Алега і Юліі Папчэня. Чарговае, трэцяе пасяджэнне, прызначанае на 17 студзеня.

— Мы падалі пазоў да аддзела адукацыі, спорту і турызму Маладзечанскага райвыканкама, ААТ «Хоўхлава», якому належаў МАЗ, які наехаў на маю дачку, і ААТ «Усход-Агра», на поле якога Віка загінула. Мы лічым гэтыя тры арганізацыі вінаватымі ў трагедыі. І просім суд вынесці рашэнне аб тым, каб яны сумарна пакрылі нам пазоў у памеры 50 тысяч рублёў, — патлумачыў Алег Папчэня.

Інтарэсы бацькоў дзяўчынкі прадстаўляе ў судзе прававы інспектар незалежнага прафсаюзу РЭП Юрый Белякоў. Ён распавёў, што ў першыя два пасяджэнні 26 і 27 снежня суд апытваў пазоўніка, адказчыкаў і трэціх асоб.

Юрый Белякоў адзначыў:

— Пазоўнік просіць спагнаць маральную шкоду толькі з аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, а таксама сельгаспрадпрыемстваў «Усход-Агра» і «Хоўхлаў». Нягледзячы на гэта, суддзя Ігар Гарановіч прыцягвае да пакрыцця маральнай шкоды таксама СШ №11, дзе вучылася Віка, вадзіцеля Паўла Цыбіна, які кіраваў МАЗам, і настаўнікаў дзяўчынкі Ірыну Апанасевіч і Вольгу Завадскую, якія былі з Вікай ў той дзень на бульбе.

Нагадаем, Павел Цыбін асуджаны да 3 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу і пазбаўленнем права кіравання транспартнымі сродкамі на працягу пяці гадоў.

Прысуд Ірыне Апанасевіч і Вользе Завадскай — па два гады абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу і штраф у памеры 100 базавых велічынь кожнай (2 300 рублі). Таксама на працягу двух гадоў яны не маюць права займацца педагагічнай працай.

— Пасля таго, як суддзя прыцягнуў у якасці суадказніка школу, кіроўцу і настаўнікаў, мы, у сваю чаргу, падалі хадайніцтва аб прыцягненні да пакрыцця шкоды старшыні Маладзечанскага райвыканкама Аляксандра Яхнаўца, начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Іну Драпеза і былога намесніка дырэктара СШ №11 Дзяніса Курца, якія адпраўлялі дзяцей на бульбу. А таксама кіраўніка і брыгадзіра ААТ «Усход-Агра», якія іх там прымалі, — сказаў прававы інспектар Юрый Белякоў.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Расіяне на Данеччыне ўдарылі авіябомбай па людзях, што прыйшлі атрымліваць пенсію — больш за 20 загінулых6

Расіяне на Данеччыне ўдарылі авіябомбай па людзях, што прыйшлі атрымліваць пенсію — больш за 20 загінулых

Усе навіны →
Усе навіны

У Еўропе выкрылі беларускую шпіёнскую сетку. Арыштавалі былога кіраўніка малдаўскай контрразведкі9

Чэхія высылае беларускага дыпламата за шпіянаж6

Каб ЗША ўвялі санкцыі супраць Расіі, Еўропа павінна перастаць купляць расійскія нафту і газ11

У Беларусі прадаюць рэтрааўтамабіль амаль за 10 мільёнаў даляраў4

У Гомелі праходзіць фестываль пясочных скульптур ФОТЫ1

На вайне з Украінай загінуў першы расійскі кантрактнік 2007 года нараджэння2

Пад Гроднам у верасні раптам зацвілі яблыня і сліва ФОТАФАКТ

Ахвотных забіваць мядзведзяў так шмат, што правілы палявання на іх падкарэктавалі6

Лукашэнка прызначыў новага начальніка Дэпартамента па грамадзянству і міграцыі. Папярэдні быў на пасадзе 16 гадоў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіяне на Данеччыне ўдарылі авіябомбай па людзях, што прыйшлі атрымліваць пенсію — больш за 20 загінулых6

Расіяне на Данеччыне ўдарылі авіябомбай па людзях, што прыйшлі атрымліваць пенсію — больш за 20 загінулых

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць