Грамадства5555

Расійскія гісторыкі выдалі кнігу пра «ўкраінскіх забойцаў Хатыні»

Беларускі Нацыянальны архіў разам з архівам КДБ, а таксама Інстытутам расійскай гісторыі РАН і расійскім фондам «Гістарычная памяць» да гадавіны знішчэння Хатыні выдалі кнігу. Дакладней, кнігу выдавалі расіяне, беларускі бок абмежаваўся прадастаўленнем дакументаў. Назву яны далі такую: «Убийцы Хатыни. 118-й украинский батальон охранной палиции в Белоруссии, 1943—1944». 

Варта адзначыць, што ў нямецкіх дакументах 118-ы батальён не значыўся «ўкраінскім».

Мы спыталіся ў беларускага гісторыка і архівіста Вячаслава Селяменева, які браў удзел у складанні кнігі, ці няма тут некарэктнасці. 

«Чаму ён не быў украінскім? Афіцыйна можа [такой назвы] і не было… Але гэта быў чыста ўкраінскі батальён! — кажа Селяменеў. — Мы не даем афіцыйную назву, а робім, каб было ясна, пра што ідзе гаворка. Зрэшты, у дакументах партызанскіх напісана, што ён быў украінскім. Там украінцы складалі аснову батальёна — каго гвалтам загналі туды, а хто добраахвотна. І падчас допытаў казалі яны наўпрост казалі, што батальён украінскі быў. У нямецкіх дакументах, дарэчы, сустракаецца такая назва таксама — ён там і так і так. Таму я не думаю, што гэта ўбівае клін паміж сённяшнімі народами. А наконт «Белоруссіі»… Гэта расіяне выдавалі, не ўзгаднілі з намі, у іх чамусьці манія ўвесь час называць Беларусь «Белоруссіей», — сказаў Вячаслаў Селяменеў. 

Гістарычныя дакументы сведчаць, што Хатынь знішчылі эсэсаўцы з каманды Дырлівангера. Ім дапамагаў 118-ы батальён ахоўнай паліцыі, складзены з палонных чырвонаармейцаў, якія трапілі ў Кіеўскі кацёл і пасля пад страхам галоднай смерці былі завербаваныя на службу немцам. У савецкі час пра ўдзел савецкіх грамадзян у знішчэнні Хатыні гаварыць было не прынята. Лічылася, што гэта можа зашкодзіць дружбе народаў СССР. Цяпер у Расіі ўпалі ў іншую крайнасць.

Каментары55

Цяпер чытаюць

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў9

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Судане паўстанцы збілі самалёт з беларускім вайсковым лётчыкам. Вось што пра яго вядома12

У Беларусі паставілі першы аўтамат са шкарпэткамі1

Па кнізе беларускі, якая стала бестселерам у нас і ў Расіі, здымуць фільм8

Нямецкі генерал: Расія магла б пачаць невялікую атаку супраць NATO ўжо заўтра4

Расіяне не змогуць атрымліваць шэнгенскія мультывізы11

Памерла вядомая беларуская мастацтвазнаўца Мая Яніцкая3

На базу, дзе стаіць самалёт Трампа, даставілі падазроны пакет з белым парашком. Некалькі чалавек захварэлі5

Палітычныя кулуары, адносіны з былымі і сённяшнімі — Наста Рагатко напісала дэбютную кнігу. І знялася для вокладкі аголенай34

У расійскім Іл-76, які збілі ў Судане, быў беларус

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў9

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць