Здарэнні22

Таксіст, што ўчыніў смяротнае ДТЗ на Мірашнічэнкі, атрымаў 10 гадоў калоніі агульнага рэжыму

Кіроўца таксі, які ўчыніў смяротную аварыю на вуліцы Мірашнічэнкі ў Мінску, атрымаў 10 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, піша Tut.by.

9 красавіка суд Савецкага раёна Мінска прызнаў мужчыну вінаватым па ч. 5 арт. 317 КК Беларусі (Парушэнне ПДР або эксплуатацыі транспартных сродкаў асобай, якая кіруе транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення, што пацягнула па неасцярожнасці смерць двух чалавек) і прысудзіў да дзесяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму з пазбаўленнем права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі, тэрмінам на 5 гадоў.

Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

Аварыя адбылася 17 жніўня 2017 года каля 7.00 на вуліцы Мірашнічэнкі ў Мінску: сутыкнуліся «Рэно Логан» службы таксі «7788» і рэйсавы аўтобус МАЗ, які рухаўся па маршруце № 24. Таксі заязджала ў горад па вуліцы Мірашнічэнкі, аўтобус у гэты ж час выконваў левы паварот на ДС «Зялёны Луг — 6» па вуліцы Мірашнічэнкі з боку вуліцы Гамарніка.

Пасля сутыкнення ў Renault былі заблакаваныя чатыры чалавекі, яны былі без прытомнасці. Іх выцягнулі ратавальнікі пры дапамозе адмысловай прылады і перадалі медыкам. 19-гадовая дзяўчына-пасажыр загінула, з кіроўцам аўтамабіля таксі і яшчэ двума пасажырамі праводзіліся рэанімацыйныя мерапрыемствы. Пазней у бальніцы памёр яшчэ адзін пасажыр таксі.

Экспертыза ўстанавіла, што ў крыві кіроўцы ўтрымлівалася 1,54 праміле алкаголю.

У ходзе следства і ў судзе абвінавачваны сваю віну цалкам прызнаў і раскаяўся.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка13

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Усе навіны →
Усе навіны

Прынц Эндру перастаў быць нават і прынцам3

«Палякі сталі заўважаць наш зефір». Стваральнік крамы з беларускім каларытам расказаў, як культывуе беларускасць у Познані1

Польскае МЗС устрымалася ад каментавання выказванняў Лукашэнкі5

Пентагон ухваліў пастаўку Украіне ракет «Тамагаўк»2

У Беларусі заблакаваныя амаль 5 тысяч літоўскіх цягачоў і прычэпаў7

Мадура папрасіў у Пуціна вайсковай дапамогі6

Пратасевіч пацвердзіў, што ён сапраўды разведчык45

Арганізатары мерапрыемства ў Швецыі папрасілі Івана Краўцова лепш не прыязджаць46

Праваабаронцы: КДБ спрабаваў выкарыстаць святара Акалатовіча, каб завабіць у пастку нунцыя3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка13

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць