Так сёння выглядае месца гібелі журналіста Паўла Шарамета на рагу вуліц Багдана Хмяльніцкага і Івана Франка ў Кіеве.


Павел Шарамет — беларускі журналіст, працаваў у Расіі і Украіне, былы супрацоўнік Першага канала расійскага тэлебачання (ОРТ), адзін з заснавальнікаў вэб-сайта «Беларускі партызан», аўтар (сумесна з Святланай Калінкінай) кнігі «Случайный президент». Аўтар дакументальных фільмаў «Чачэнскі дзённік», «Дзікае паляванне», «1991 — Апошні год імперыі», «Апошняя вышыня генерала Лебедзя», «Карэйскі капкан», «Споведзь ката», «СНІД. Смерць з адкрытай датай».
Павел Шарамет загінуў раніцай 20 ліпеня 2016 года ў выніку выбуху аўтамабіля, які належаў кіраўніку «Украінскай праўды» Алене Прытуле (у момант выбуху яе ў машыне не было). Выбух адбыўся у 7:45, калі Шарамет выехаў з дома на работу.
Да гэтага часу забойцы журналіста не знойдзеныя.
-
Сінод БПЦ выступіў з зваротам у сувязі з нібыта ганеннямі на Украінскую праваслаўную царкву Маскоўскага патрыярхата
-
Колькасць працоўных мігрантаў вырасла ў Беларусі ў паўтара раза. Расце і злачыннасць сярод замежнікаў
-
«Аднавілі грамадскі парадак, не саступіўшы патрабаванням новых выбараў». Што піша Грокіпедыя пра пратэсты, Лукашэнку, мову і як дзеліць спадчыну ВКЛ
Каментары