Меркаванні22

Раман Якаўлеўскі: Рэпрэсіі канца 80-х — «дзіцячыя забаўкі» ў параўнаньні зь сёньняшнімі

Журналіст-міжнароднік прыгадвае пра супрацоўніцтва з прыбалтыйскімі незалежніцкімі рухамі, узаемаадносіны з партыйнай намэнклятурай і Дзяды-88.

Журналіст-міжнароднік прыгадвае пра супрацоўніцтва з прыбалтыйскімі незалежніцкімі рухамі, узаемаадносіны з партыйнай намэнклятурай і Дзяды-88.

Да канца 80-х ужо існавала сетка інфармацыйнага абмену зь літоўскім «Саюдзісам» і народнымі франтамі Латвіі і Эстоніі. Мы езьдзілі ў краіны Балтыі на самыя розныя мерапрыемствы, на якіх расказвалі і пра сытуацыю ў нашай краіне. Адтуль вазілі друкаваную прадукцыю, якая хутка разыходзілася ў Беларусі. Мне асабіста даводзілася прывозіць на радзіму газэту «Атмода», зь якой я тады супрацоўнічаў. У ёй жа мы надрукавалі артыкулы пра нашыя падзеі. Напрыклад надрукавалі «Прагулку па парку з пракурорам» Васіля Хомчанкі, бо ў зрабіць гэта ў «ЛіМе» не далі. Беларусы ня толькі самі езьдзілі ў госьці, але й прывозілі да сябе паплечнікаў. Прыехаць было ня цяжка, бо межаў не існавала. Сустрэчы з балтыйскімі актывістамі ладзілі ў розных аўдыторыях, нават у працоўных калектывах і студэнцкіх аўдыторыях — балазе партыйны кантроль слабеў з кожным днём.

Адносіны з партыйнай намэнклятурай былі няроўныя – з аднымі ўдавалася наладзіць досыць спакойныя кантакты, як напрыклад з прадстаўнікамі ЦК ЛКСМБ — сакратаром Міхаілам Падгайным і некаторымі ягонымі падначаленымі. Удавалася нават удзельнічаць і ў шэрагу перадачаў БТ у вядомага журналіста Сяргея Вінаградава.

А былі і жорсткія сутычкі з функцыянэрамі менскага гаркаму партыі і ЦК КПБ.

Яны нацкоўвалі на так званых нефармалаў вэтэранаў вайны і працы, якія лічылі нас антыкамуністамі, здраднікамі справы бацькоў і дзядоў.

Мы сапраўды выступалі за адмену шостага артыкулу канстытуцыі пра кіроўную ролю партыі. А некаторыя з нас і за «Саветы без камуністаў».
Але, той прэсінг, рэпрэсіі ўладаў, у параўнаньні з сучаснай уладай, шмат у чым падаюцца сёньня «дзіцячай забаўкай».

На першыя Дзяды, што прайшлі 30 кастрычніка 1988 году, са мной былі два прадстаўніка Народнага фронту Эстоніі. Усіх траіх нас затрымалі ўжо пасьля мітынгу ў Курапатах. Адвезьлі ў пастарунак міліцыі Менскага раёну. Пасьля некалькіх гадзінаў допытаў адпусьцілі. На разьвітаньне падарыў міліцыянтам асобнік «ЛіМу» з артыкулам пра Курапаты. Потым была створаная грамадзкая камісія з Васілём Быкавым на чале. Яна мусіла высьветліць акалічнасьці прымяненьня спэцсродкаў супраць мірных грамадзянаў у раёне Ўсходніх могілкаў. Я сьведчыў перад чальцамі камісіі, што супраць нас прымянілі газ. А потым паўтарыў тое ж у Рэспубліканскай пракуратуры.

Каментары2

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі19

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Офіс Ціханоўскай пракаментаваў дэпартацыю часткі палітвязняў без пашпартоў6

Літоўская армія: Рызыка нападу падчас вучэнняў «Захад» нізкая, але верагоднасць правакацый узрасла

«Асаблівы падарунак» Трампа Лукашэнку аказаўся мерчам з крамы Белага дома20

Літва санкцый з Беларусі не здыме, пакуль не будуць ліквідаваныя прычыны6

ФБР апублікавала відэазапіс уцёкаў меркаванага забойцы Чарлі Кірка8

Былы палітвязень Павел Вінаградаў: Я малады, здаровы і поўны сіл, адзінае, што непакоіць — зубы і вочы6

«Разгледзець засаду». Веласіпедысты і кіроўцы пра патрабаванне спешвацца на пераходзе22

Так выглядае таймлайн Статкевіча, зафіксаваны камерай перахода Каменны Лог ВІДЭА3

Вызвалены журналіст Павел Мажэйка: Мы ўсе ў калоніі бачылі допіс Трампа4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі19

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць