Збор сродкаў для правядзення цырымоніі ўручэння прэміі імя Васіля Быкава «За свабоду думкі» стартаваў на «Талацэ», паведамляе прэс-служба руху.
11-е ўручэнне прэміі запланавана на 23 чэрвеня. Ёй узнагароджваюцца асобы, якія праявілі сябе грамадскай і творчай дзейнасцю на карысць Беларусі і Свабоды, новага лаўрэата абірае журы з пераможцаў мінулых гадоў.
Мяркуецца, што ўсе сабраныя грошы пойдуць на арганізацыю цырымоніі ўручэння прэміі (у тым ліку на выраб статуэткі для лаўрэата), а таксама арэнду аўтобуса для ўдзельнікаў цырымоніі з Мінска.
«Уручэнне прэміі стала добрай традыцыяй, мерапрыемства збірае сотні ўдзельнікаў з розных куткоў Беларусі. Гэтым разам мы прапануем кожнаму беларусу стаць яе суарганізатарам, і для гэтага збіраем грошы праз краўдфандынг», — адзначыў старшыня Руху «За свабоду» Юрый Губарэвіч.
Запланавана сабраць 5 тысяч рублёў.
Каментары