Грамадства66

У Гомелі «дзед» з унутраных войск атрымаў 2,5 года хіміі

Суд Савецкага раёну Гомлю 21 чэрвеня вынес рашэньне ў крымінальнай справе аб дзедаўшчыне ў вайсковай частцы № 5525 (унутраныя войскі). Абвінавачаны — 19-гадовы сяржант Уладзімер Санковіч. Яму інкрымінавалі артыкул 455 Крымінальнага кодэксу (перавышэньне ўлады ці службовых паўнамоцтваў з прымяненьнем сілы), піша «Свабода».

Суд пакараў яго 2,5 гадамі абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (так званая «хімія»). У тэрмін залічаць тры месяцы пад арыштам (адзін дзень у СІЗА — два дні «хіміі»).

Пацярпелыя — пяцёра салдатаў. Адзін зь іх паскардзіўся лекару на гвалт з боку сяржанта. Зьвесткі дайшлі да кіраўніцтва вайсковай часткі — і пачалося сьледзтва.

Паводле абвінавачаньня, Уладзімер Санковіч «наўмысна, прыніжаючы годнасьць», прымушаў ужываць аднаго салдата белы хлеб у празьмернай колькасьці, хоць той і меў гастрыт, другога — звыш меры піць кефір. Астатнія пацярпелыя зьведалі на сабе, што такое «чапля», «конь», «лось» і «акантоўка» — на вайсковым жаргоне так называюцца ўдары па розных частках цела.

21 чэрвеня ў судзе прайшлі спрэчкі бакоў. Паводле прадстаўніка абвінавачаньня Аляксея Гаўрыкава, вінаватасьць сяржанта даказаная. «Праз такіх людзей у нас складваецца нэгатыўны імідж войска, і маладыя людзі не ідуць служыць. Праз апошнія справы па дзедаўшчыне ўсё наша войска зьняслаўленае», — заявіў намесьнік пракурора Гомлю.

Абвінаваўца заявіў, што такія дзеяньні нельга называць «свавольствам», паводле абвінавачанага, бо «сяржант месяц тэрарызаваў нядаўніх прызыўнікоў у мэдсанчастцы».

Адвакат Алег Юрчанка не пагадзіўся з абвінавачаньнем.

Адвакат лічыць, што салдаты павінны былі самі вырашаць, ці есьці ім звыш меры хлеб, ці піць кефір. І маглі б не рабіць гэтага.

«Тут не злачынства, а стасункі паміж салдатамі, якія ад няма чаго рабіць нудзіліся ў мэдсанчастцы, зноў жа — гармоны, энэргія», — дадаў Алег Юрчанка.

Ён паставіў пад сумнеў словы свайго падабароннага, што спосабы фізычнага гвалту, такія, як «чапля», «акантоўка», «конь» ці «лось» сяржант даведаўся з інтэрнэту.

«Можа, ён у частцы гэта спазнаў. І ня варта ўсе праблемы войска звальваць на плечы аднаго Санковіча», — заклікаў адвакат.

Пацярпелыя прасілі не караць былога сяржанта строга, і казалі, што «цалкам даравалі» яму.

Уладзімір Санковіч у апошнім слове папрасіў прабачэньня ў салдат і сваіх бацькоў. Ён сказаў, што ўсьвядоміў свае памылкі, і прасіў не пазбаўляць яго волі, бо дома чакае дзяўчына. Заявіў, што хоча жаніцца і весьці прыстойны лад жыцьця.

На вынясеньне прысуду з вайсковай часткі прывялі каля 25 вайскоўцаў.

Каментары6

Цяпер чытаюць

«Шкада, што людзі мяне лічаць такім ідыётам». Дзядок расказаў, як яго змаглі высачыць пасля пяці месяцаў падполля

«Шкада, што людзі мяне лічаць такім ідыётам». Дзядок расказаў, як яго змаглі высачыць пасля пяці месяцаў падполля

Усе навіны →
Усе навіны

Эканамістка Лузгіна: За межамі Беларусі аказалася не менш за 400 тысяч беларусаў3

«Інтэрбачанне»: як пройдзе расійская альтэрнатыва «Еўрабачанню»2

Наведнікам, што напаілі аленя кока-колай у Мінскім заапарку, далі па 10 сутак7

Лукашэнка — Караеву: Ты такі мусульманін, як я праваслаўны20

У Віцебску жанчына ўпала з дзявятага паверха і выжыла

«Тэрарыстка» Дзербыш, якая атрымала 20 гадоў: Следчы прапаноўваў абылгаць Аўтуховіча ў абмен на лягчэйшае пакаранне

Набіраюць людзей на курс італьянскай мовы. Выкладаць будзе і Дуліна2

Рыбная каралева Беларусі Няронская стане рэстаратарам. А маладога зяця Лукашэнкі зрабіла сваім дырэктарам3

Камандзірам важнай брыгады УСУ стаў 26-гадовы: што вядома пра Героя Украіны Максіма Данільчука6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шкада, што людзі мяне лічаць такім ідыётам». Дзядок расказаў, як яго змаглі высачыць пасля пяці месяцаў падполля

«Шкада, што людзі мяне лічаць такім ідыётам». Дзядок расказаў, як яго змаглі высачыць пасля пяці месяцаў падполля

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць