Мы сабралі падборку водгукаў з сацсетак са ўсіх куткоў Беларусі. Мы не чакалі такога! Нагадаем, што дадатковы наклад «Нашай гісторыі» зноў з'явіўся ў шапіках і крамах «Саюздрука». Мы адправілі яго ва ўсе вялікія гарады ў рознай колькасці.
Што да кнігарань, то там дадатковы тыраж або вычарпаўся, або блізкі да вычарпання. Мы робім яшчэ адзін дадрук. Спадзяёмся, што ў пятніцу ці суботу ён трапіць у кнігарні.
Брэст
Ваўкавыск (Гродзенская вобласць)
Зэльва (Гродзенская вобласць)
Мазыр (Гомельская вобласць)
Мінск
Дачакаўся дадатковага тыража журнала#НашаГісторыя. Чытае Беларусь! https://t.co/nez39sI7RM pic.twitter.com/VQg7pUzOzM
Мядзел (Мінская вобласць)
Полацк + Наваполацк (Віцебская вобласць)
Салігорск (Мінская вобласць)
Светлагорск (Гомельская вобласць)
Слуцк (Мінская вобласць)
Шаркаўшчына (Віцебская вобласць)
Шклоў (Магілёўская вобласць)
З першым нумарам мы не ведалі, дзе які попыт будзе, і, папраўдзе, недаацанілі попыт. Прабачце, калі ў вашым населеным пункце яго не прадаём. Пакідайце заяўку ў «Саюздруку» ці нам, і з наступнага нумара мы яго пачнём адпраўляць. Напрыклад, мы адправілі часопіс у Шаркаўшчыну, бо стуль яго пыталіся, але мы не адпраўлялі ў Шуміліна, бо запыту стуль не было. Мы адправілі яго ў Мазыр, але не адпраўлялі ў Лельчыцы і г.д.
Набывайце наш часопіс, выкладвайце ў сацсеткі з хэштэгам #НашаГісторыя, каб мы бачылі, ў якіх кутках Беларусі апынулася «Наша Гісторыя»!
Каментары