Па выніках 70-й цырымоніі ўручэння ўзнагарод «Эмі» прыз у самай прэстыжнай катэгорыі «Найлепшы драматычны серыял» дастаўся «Гульні тронаў», створанай каналам HBO. Трансляцыю вёў тэлеканал NBC.
Сёмаму сезону «Гульні тронаў» удалося апярэдзіць галоўнага канкурэнта — уладальніка прэміі за мінулы год «Аповед служанкі», які паказваецца на канале Hulu.
Найлепшым камедыйным серыялам стала гісторыя «Дзіўная місіс Мейзел» аб хатняй гаспадыні, якая жыве ў ЗША ў канцы 1950-х. Гэты серыял атрымаў адразу пяць узнагарод. Так, найлепшай актрысай была прызнана Рэйчал Броснахэн, якая сыграла ў ім галоўную ролю.
Найлепшым акцёрам прызналі Мэцью Рыза, які сыграў савецкага нелегала ў заключным сезоне серыяла «Амерыканцы», які паказваўся на канале FX.
Праграма Saturday Night Live атрымала ўзнагароду «Эмі» 72-ы раз, што з'яўляецца рэкордам для гэтай узнагароды.
Прыз за кароткі серыял атрымала «Забойства Джані Версачэ». Узнагароду атрымаў і Дэрыл Крыз, які сыграў забойцу італьянскага дызайнера.
Узнагарода «Эмі» ўручаецца ад 1949 году Амерыканскай тэлевізійнай акадэміяй.
Каментары