Меркаванні3737

Царьград: Беларусі бессэнсоўна звяртацца на Захад, калі яна не хоча бачыць квоты на вырошчванне бульбы

Расійскае кансерватыўнае выданне «Царьград» апублікавала матэрыял на тэму апошніх сустрэч Пуціна і Лукашэнкі ў Сочы. Нагадаем, апошнюю сустрэчу з Пуціным Лукашэнка назваў «цяжкай». Чарнасоценнае выданне лічыць, што Лукашэнка сам зрабіў сітуацыю для сябе і для краіны цяжкай.

Фота: kremlin.ru.

Выданне піша, што расійскае кіраўніцтва вельмі цярплівае, паколькі «прыемным суразмоўцам Лукашэнку не назваць, ды і эканамічных пераваг ад зносін з ім пакуль што не відаць».

«Царьград» звяртае ўвагу на тое, што расійскае кіраўніцтва заўсёды публічна паважна ставіцца да беларускага, у той час як Лукашэнка можа назваць кіраўніка Расіі то «любімым старэйшым братам», то «варварам».

Кансерватыўнае выданне лічыць Лукашэнку няшчырым чалавекам, які прыйшоў да ўлады пад прарасійскімі лозунгамі, а ў выніку нібыта будуе свае перадвыбарчыя праграмы на «антырасійскай рыторыцы».

Аднак Беларусь жыве шмат у чым за кошт расійскай дапамогі: ільготных крэдытаў, пошлін, умоў узаемадзеяння, лічыць «Царьград»:

«Аляксандру Лукашэнку за 24 гады ва ўладзе не ўдалося выбудаваць эфектыўную самадастатковую эканоміку, якая дазваляла б хоць неяк зводзіць дэбет з крэдытам без чарговай порцыі расійскай дапамогі».

Пастаянныя спробы Лукашэнкі фліртаваць з Захадам выклікаюць здзіўленне ў расійскага выдання. На думку журналіста, у Беларусі няма ніякіх альтэрнатыў саюзу з Расіяй:

«Ці можа яна, напрыклад, стаць паважанай краінай заходняга свету, паўнапраўным сябрам Еўрасаюза, удзельнікам еўрапейскага «агульнага рынка»?»

«Царьград» лічыць, што пры арыентацыі Беларусі на Захад, нас чакае сапраўдная катастрофа, паколькі ў гэтым выпадку мы нібыта страцім магчымасць весці самастойную знешнюю і фінансавую палітыку:

«Таму звяртацца на Захад Беларусі бессэнсоўна, калі, вядома, яна не хоча ўбачыць квоты на вырошчванне бульбы і забароны на вытворчасць джыну (ён у Сінявокай вельмі нядрэнны)».

«Царьград» упэўнены, што нашай краіне гістарычна прадпісана быць своеасаблівым «акном у Еўропу», заходнім фарпостам так званай «еўразійскай цывілізацыі».

Каментары37

Цяпер чытаюць

Трамп згадаў 1300 беларускіх палітвязняў. Адкуль такая лічба і колькі іх насамрэч?

Трамп згадаў 1300 беларускіх палітвязняў. Адкуль такая лічба і колькі іх насамрэч?

Усе навіны →
Усе навіны

«Дзякуй за карту. Як бы мне яе забраць?» Стэнаграма сустрэчы ў Белым доме лідараў Еўропы і ЗША8

Затрымалі кіраўнікоў івэнт-кампаній. Адзін з іх дапамагаў ладзіць канцэрты ў падтрымку Лукашэнкі23

Заможны жыхар Віцебска краў элітны алкаголь з крамаў дзеля адрэналіну5

Стала вядома, у якіх краінах можа адбыцца сустрэча Пуціна і Зяленскага8

Чарга аўто на мяжы з Польшчай яшчэ вырасла13

Джакузі з іржавай вадой за 800 рублёў: беларуска расказала пра сапсаваныя выхадныя ў санаторыі21

У сталіцы на месцы былых прамысловых прадпрыемстваў пабудуюць жыллё2

МЗС Расіі пракаментаваў магчымасць размяшчэння войскоўцаў краін НАТА ва Украіне6

«У фондзе цяпер € 1,2 млн». У АПК адказалі на крытыку наконт браку грошай для палітвязняў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп згадаў 1300 беларускіх палітвязняў. Адкуль такая лічба і колькі іх насамрэч?

Трамп згадаў 1300 беларускіх палітвязняў. Адкуль такая лічба і колькі іх насамрэч?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць