Здарэнні55

У Маладзечне затрымалі падазраванага ў здзяйсненні сэксуальнага злачынства над 9-гадовай дзяўчынкай

Днём 19 кастрычніка ў Маладзечанскі РАУС паступіла заява ад бацькоў 9-гадовай дзяўчынкі. Паводле іх словаў, раніцай у пад'ездзе аднаго з дамоў невядомы злачынца здзейсніў гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні да іх дачкі. Падрабязнасці затрымання падазраванага распавялі ў міліцыі рэгіёна.

Пасля заявы бацькоў у Маладзечна выехалі кіраўнікі УУС, лепшыя аператыўныя супрацоўнікі ўпраўлення, былі мабілізаваны ўсе сілы міліцыі непасрэдна на месцы.

У распараджэнні аператыўнікаў апынулася відэа меркаванага злачынцы. Камера вонкавага назірання аднаго з адміністрацыйных памяшканняў, размешчаных непадалёк ад месца падзей, зафіксавала маладога чалавека, прыкметы якога, а таксама дадзеныя пацярпелай дзяўчыны, супадалі.

Міліцыя пачала пошук. Арыенціроўку распаўсюдзілі ў гарадскіх СМІ, інфармацыю аб рэзанансным злачынстве падхапілі жыхары Маладзечна.

Вынік быў тым жа вечарам. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку размаўлялі з работнікамі адной з крамаў буйной гандлёвай сеткі. Тыя пазналі стажора,што працуе ў краме. Высветлілася, што 17-гадовы малады чалавек — жыхар іншага горада, і ўжо з'ехаў пасля працы дадому. Міліцыянты адразу ж выехалі па месцы жыхарства маладога чалавека. Дома яго і затрымалі. Пры першапачатковым апытанні фігурант стаў адмаўляць сваю датычнасць да здзяйснення злачынства, аднак потым зразумеў, што адмаўляць няма сэнсу.

Заведзена крымінальная справа за гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару. Падазраванаму пагражае да пятнаццаці гадоў пазбаўлення волі.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Трамп адклаў на два-тры тыдні ўзмацненне санкцый супраць Расіі пасля перамоваў з Пуціным4

Трамп адклаў на два-тры тыдні ўзмацненне санкцый супраць Расіі пасля перамоваў з Пуціным

Усе навіны →
Усе навіны

Літоўская партыя выключыла са сваіх шэрагаў дэпутата, які заклікаў прагнаць з Літвы Офіс Ціханоўскай4

У Мінску рабочага расціснула ліфтам1

Трамп напярэдадні вылету на саміт з Пуціным: Стаўкі высокія5

У Бярэзінскім раёне мужчыну забілі пчолы

У Гомелі за палітыку пасадзілі адваката2

Дачка Джо Байдэна апублікавала фатаграфію свайго мужа, на якой ён трымае за руку іншую жанчыну, і абвясціла пра развод6

Расійскія праўладныя хакеры гадамі выкрадалі засакрэчаныя дакументы з судовых сістэм ЗША3

«Адправілі, як бандэроль па пошце». Маляваныч вярнуўся ў Польшчу з Грузіі3

ChatGPT налічыў на адным са здымкаў з Плошчы Незалежнасці 23 жніўня 2020 года 134 тысячы чалавек12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп адклаў на два-тры тыдні ўзмацненне санкцый супраць Расіі пасля перамоваў з Пуціным4

Трамп адклаў на два-тры тыдні ўзмацненне санкцый супраць Расіі пасля перамоваў з Пуціным

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць