Культура3636

На заклік Лабадзенкі людзі сабралі грошы на 20 грузавікоў камянёў для Крэўскага замка

А некаторыя прывезлі валуны ўласнымі аўтамабілямі. 

Крэўскі замак — адно са звёнаў «каменнага ланцуга», збудаванага першымі князямі Вялікага Княства для абароны ад крыжакаў. З ім звязаныя многія гістарычныя падзеі, у тым ліку Крэўская унія. Саму назву «Крэва» гісторыкі выводзяць ад крывічоў. Яго рэстаўрацыю пачалі летась, пад пільным кантролем гісторыкаў з Акадэміі навук. Аднак сутыкнуліся з нечаканай праблемай.

«Размаўляў з рэстаўратарамі Крэўскага замка — у іх скончыліся камяні. Усе, якія раней вываліліся са сцен, паднятыя з зямлі і ахайна ўстаўленыя на месца. Але ясна, што за столькі гадоў разбурэння шмат што расцягалі па будоўлях людзі». Хай кожны прывязе ў Крэва камень! — з такім незвычайным заклікам выступіў заснавальнік курсаў «Мовананова» Глеб Лабадзенка. 

На заклік адгукнуліся многія. Святлана і Андрэй Коласы, Дзмітры Карабач і Андрэй Ігнацік з Падароска (Ваўкавыскі раён) прывезлі прычэпчык валуноў сваёй машынай.

Іншыя перавялі на камяні для Крэўскага замка грошы. На гэты момант атрымана 1300 рублёў. Абяцана яшчэ 2150 рублёў. 

10-тонны грузавік камянёў з дастаўкай каштуе 160 рублёў. Такім чынам, агулам Лабадзенка назбіраў на 20 грузавікоў!

«За сабраныя сродкі, пачынаючы з панядзелка, штодня пад замак будзе падвозіцца 10—20 тон камянёў. Імаверна, гэтага хопіць, каб будаўнікі скончылі запланаваную на гэты год заходнюю сцяну, — піша Лабадзенка. — На будучы год выдзеленае дзяржаўнае фінансаванне, куды закладзеныя і камяні. Але будзем трымаць руку на пульсе — і ў выпадку неабходнасці мабілізуемся зноў. Каб аднавіць усе замкавыя сцены, трэба не адна сотня тон. Таму дапускаю, што нам яшчэ давядзецца падключыцца. Увогуле, гэта моц грамадзянскай супольнасці: учора вы ахвяравалі грошы, а ўжо сёння камяні прывезлі на замак і праца пайшла далей!» — піша Лабадзенка і прапануе звязвацца з ім, калі хто хоча далучыцца да справы ([email protected]).

«Хто захоча прывезці ў Крэва свае пару камянёў — пішыце, падкажу, дзе ўзяць там непадалёку, — дадае ён. — Вы толькі падумайце: прыедзеце потым у Крэва, пад адноўлены замак — і скажаце ўнукам: а тут ёсць і мае пару камянёў!» — піша Лабадзенка.

Лабадзенка ўдакладняе, што пажаданыя камяні дыяметрам 30—50 см (можна меншыя, ад 15 см, — яны пойдуць у забутоўку). Ён прапануе проста складаць прывезеныя камяні каля галоўнага ўваходу ў замак.

Каментары36

Цяпер чытаюць

Стала вядома пра арышт папулярнай мастачкі Аксаны Шаляпінай6

Стала вядома пра арышт папулярнай мастачкі Аксаны Шаляпінай

Усе навіны →
Усе навіны

АМАП затрымлівае мінчукоў на месцы падзення беспілотніка ў двары на Матусевіча26

Беларускі бізнэсмен, якога шукае Інтэрпал, адкрыў рэстаран у Варшаве. Цяпер з ім судзяцца былыя падначаленыя9

«Не спалі ўсю ноч». Што адбываецца ў двары ў Мінску, дзе збілі дрон8

Мядзведзеў прыгразіў ЗША вайной пасля таго, як Трамп скараціў тэрмін ультыматуму Пуціну7

Гомельскія міліцыянеры выпадкова дадалі «экстрэміста» ў свой унутраны чат — што ён там убачыў5

Чаму здараюцца трагедыі з былымі беларускімі ваярамі ў мірным жыцці? Пра самагубства добраахвотніка ў Гданьску і не толькі8

Ратавальнікі цэлы вечар шукалі рыбака-тапельца ў Мядзельскім раёне. На наступны дзень ён вярнуўся па лодку

У элітным квартале ў цэнтры Мінска прапанавалі яшчэ партыю кватэр. Цана квадрата ўражвае6

Паспяховы шэф-кухар з Індыі адкрыў рэстаран на Камароўцы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра арышт папулярнай мастачкі Аксаны Шаляпінай6

Стала вядома пра арышт папулярнай мастачкі Аксаны Шаляпінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць