На журналістку «Новага Часу» склалі пратакол за асвятленне акцыі каля пасольства Расіі
Дзіяна Серадзюк прысутнічала на акцыі побач з пасольствам Расіі ў Мінску, бо рыхтавала матэрыял. Але ў міліцыі мяркуюць, што Дзіяна «ўстанавіла папяровы караблік побач з агароджай пасольства», то бок удзельнічала ў акцыі, піша baj.by.

З Цэнтральнага РУУС Мінска Дзіяне Серадзюк прыйшоў пратакол: міліцыянты палічылі, што Дзіяна не асвятляла акцыю па ўскладанні караблікаў да Расійскай амбасады ў якасці журналіста, а брала ў ёй удзел.
І тым самым парушыла арт.10 Закона «Аб масавых мерапрыемствах у РБ», парадак правядзення пікетавання, што выявілася ў прыняцці яе ўдзелу ў пікетаванні у складзе групы грамадзян без адпаведнага дазволу Мінгарвыканкама з мэтай публічнага выказвання сваiх адносiнаў да затрымання Расіяй ўкраінскіх ваенных караблёў у Керчанскім праліве, падчас якога ўстанавіла да агароджы будынка амбасады Расіі папяровы караблік з выявай ўкраінскага сцяга».

Дзіяна падкрэсліла, што на акцыі яна прысутнічала як журналіст: здымала ўдзельнікаў акцыі, апытвала іх. Да таго ж акцыю здымаў на відэа супрацоўнік міліцыі, і ўсё, што адбывалася побач з пасольствам, мусіць быць зафіксавана.
У пратаколе, які даслалі па пошце, указана, што Дзіяна Серадзюк не з'явілася ў міліцыю для апытання. Хаця, паводле слоў журналісткі, ніхто яе і не выклікаў.
-
Купілі ў Польшчы iPhone 17 і едзеце з ім у Беларусь — ці трэба плаціць на мяжы?
-
У Гомелі трое студэнтаў з цацачнымі аўтаматамі напалохалі дзяўчыну
-
Сумленне, каханне, колы пекла і галівудскі фінал. У сям’і будаўніка і бібліятэкаркі з Пружанскага раёна Ігара і Юліі Лаптановічаў арыштавалі спачатку яго, пасля — яе, а пасля і бабулю
Каментары