На вечары памяці ахвярам нацызму Румас выступаў па-беларуску
Пасля адкрыцця помніка «Масіў імёнаў» на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Трасцянец» у Мінску адбыўся «Вечар памяці» — мерапрыемства, прысвечанае памяці ахвяр нацызму.
На вечары прысутнічалі прэм'ер-міністры Беларусі і Аўстрыі Сяргей Румас і Себасцьян Курц, кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей і іншыя афіцыйныя асобы.

Усе выступленні былі прысвечаны трагедыі Другой сусветнай вайны. Эмацыйна выступілі прадстаўнікі яўрэйскай абшчыны і валанцёры з Аўстрыі, якія займаюцца ўшанаваннем загінулых.

Прэм'ер Румас выступіў па-беларуску і згадаў, што беларусы таксама гінулі ў Трасцянцы, што знішчаліся нашы гарады і вёскі.

Палітычных заяў на мерапрыемстве не было.
Себасцьян Курц заявіў, што адкрыццё помніка «Масіў імёнаў» на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Трасцянец» стала залогам агульнай памяці беларускага і аўстрыйскага народаў аб ахвярах вайны.

Каментары