Музыка33

Што мы слухалі ў сакавіку: дзясятка найбольш значных музычных альбомаў месяца

Вясна прыйшла і з сабой прынесла шмат цікавых рэлізаў, некаторыя з якіх гарантавана будуць несці за сабой ганаровае званне «Альбома года». 

Пра кожную з дзясяткі навінак — больш падрабязна ў нашым традыцыйным аглядзе.

In Flames — I, the Mask

Шведскія металісты, у адрозненне ад мноства сваіх калег, не эксперыментуюць з электроннай музыкай і не запрашаюць для дуэтаў рэп-выканаўцаў. Гэта ўсё той жа вытрыманы якасны цяжкі гук, які застаецца візітоўкай гурта вось ужо амаль 30 год.

Дарэчы, у канцы красавіка In Flames прэзентуюць новы альбом і ў Мінску. Квіткі можна набыць на нашай афішы

Hozier — Wasteland, Baby!

Ірландскі музыка ўраганам уварваўся ў музычныя чарты ў 2014 годзе са сваім дэбютным альбомам і трэкам Take Me To Church.

І вось, праз доўгі час Эдвард Хоўзіер вярнуўся, каб зноў заваяваць сэрцы слухачоў. У роднай Ірландыі і ЗША гэта паспяхова адбылося — альбом заняў першы радок чартаў.

Gesaffelstein — Hyperion

Французскі электроншчык прэзентаваў у сакавіку свой другі альбом, гучанне якога набліжана да класічнай французскай поп-музыкі з мноствам цікавым калабарацый (ад Weeknd да Фарэла Уільямса) і ноткамі амерыканскага попу з трып-хопам.

Children of Bodom — Hexed

Пасля шведаў з In Flames чарговым поўнафарматнікам сваіх прыхільнікаў парадавалі фінскія металісты з Chilrdren of Bodom. Цяпер у аматараў цяжкай музыкі адбываюцца жорсткія інтэрнэт-бойкі — хто лепшы і хто горшы, хто сапсаваўся і хто застаўся сабою.

Паслухайце абодва альбомы і зрабіце высновы самі.

Foals — Everything Not Saved Will Be Lost, Part 1

Давайце паспрачаемся аб тым, што напрыканцы 2019-га ў большасці аглядаў з найлепшымі альбомамі года будзе і пяты альбом брытанскіх рокераў.

Варта адзначыць, што гэта толькі першая частка. Другая, відаць, канчаткова адправіць у накаўт усіх музычных крытыкаў.

Mustelide — Ginseng Woman

Канцэпцыя трэцяга альбома беларускі Наташы Куніцкай — аповед пра сакральныя жаночныя здольнасці. Жанчына-Жэньшэнь валодае асаблівай сілай, якая аб'ядноўвае паганства і хайтэк, непрыдатнае і запатрабаванае, нязвыклае і роднае.

Таксама варта адзначыць, што альбом быў запісаны з выкарыстаннем зламаных інструментаў. Паслухайце, якія гукі змаглі з іх выцягнуць прафесійныя музыкі.

Ludovico Einaudi — Seven Days Walking

Гэта першая частка канцэптуальнага альбома «Seven Days Walking» легендарнага італьянскага кампазітара і піяніста Людовіка Эйнаўдзі.

Паўнавартасны бокс-сэт выйдзе да восені — кампазітар плануе выпускаць па адной частцы штомесяц.

Kakkmaddafakka — Diplomacy

Восьгэтаявосьдоўгаяназва — гэта шасцёра маладых нарвежскіх інды-рокераў, у якіх у сакавіку выйшаў новы альбом.

Яны кажуць, што Diplomacy — найбольш шчырая іх праца. Няма падстаў ім не давяраць.

UNKLE — The Road: Part II / Lost Highway

Змрочны працяг музычнай трылогіі, першая частка якой пабачыла свет два гады таму. 

Спіс запрошаных музыкаў варты асобнай увагі: Марк Ланеган, Том Сміт з Editors, Мік Джонс з The Clash, Дхані Харысан (сын Джорджа Харысана), удава Стэнлі Кубрыка і многія іншыя.

Billie Eilish — WHEN WE ALL FALL ASLEEP, WHERE DO WE GO?

Амерыканскай спявачцы ўсяго 17, але ўжо па версіі Apple яна — самая папулярная выканаўца. І гэта толькі пачатак творчага шляху, дэбютны альбом на якім — толькі першы грунтоўны чэкпойнт.

А што слухалі вы ў сакавіку? Пішыце ў каментарах!

Нашы папярэднія агляды:

Каментары3

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы7

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы

Усе навіны →
Усе навіны

Былая пракурорка анексаванага Крыма Наталля «Няш-мяш» Паклонская стала Радведай14

Колькасць працоўных мігрантаў вырасла ў Беларусі ў паўтара раза. Расце і злачыннасць сярод замежнікаў9

«Аднавілі грамадскі парадак, не саступіўшы патрабаванням новых выбараў». Што піша Грокіпедыя пра пратэсты, Лукашэнку, мову і як дзеліць спадчыну ВКЛ12

Мінск рыхтуе маштабную перабудову Чыжоўкі цягам дзесяці гадоў5

Гульцы мінскага «Дынама» выратавалі і прытулілі кацяня3

У фавелах Рыа-дэ-Жанэйра адбываецца ваенізаваная паліцэйская аперацыя. Вядома пра 64 загінулых3

Пасадзілі падпалкоўніка і былога выкладчыка Вайсковай акадэміі. Ён падтрымаў народ у 2020-м25

Жанчыны з пакалення Z і міленіялаў пераварочваюць сусветны рынак мастацтва2

Беларус пагарэў на вырошчванні канопляў у Шры-Ланцы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы7

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць