Грамадства

Святлана Коржыч тры гадзіны гутарыла з міністрам абароны Андрэем Раўковым

Фота Уладзя Грыдзіна

Сустрэча Святланы Коржыч з міністрам абароны Беларусі Андрэем Раўковым адбылася 3 красавіка ў будынку Мінабароны, піша Радыё Свабода.

Як расказала Свабодзе Сьвятлана Коржыч, размова ў Міністэрстве абароны працягвалася каля трох гадзін. На ёй таксама прысутнічалі праваабаронца Натальля Гарачка і жыхарка Крупак Вольга, якая хацела абмеркаваць сваё прыватнае пытаньне.

«Мы зайшлі на прыём разам зь некалькімі іншымі жанчынамі, — гаворыць Сьвятлана. — Мяне хацелі прыняць першай, але атрымалася так, што ўсе разам зайшлі. Я сказала, што патрабую прыцягнуць да адказнасьці палкоўніка Чарнецкага (былы камандзір навучальнага цэнтру ў Печах, які пасьля сьмерці Аляксандра Коржыча быў пераведзены на працу ў Мінабароны. На працэсе ў справе аб сьмерці салдата Чарнецкі выступаў у якасьці сьведкі. — РС). Міністар адказаў мне, што ён ужо пакараны. Што страціў генэральскія пагоны, мае цяпер нізкааплатную працу… Я расказала ўсё, што хацела сказаць. Спытала, дзе цяпер доктарка, якая лячыла майго Сашу? Папрасіла дапамагчы яе знайсьці. Міністар адказаў, што «гэтым займаюцца органы».

Сьвятлана Коржыч асабіста сустракалася з Раўковым упершыню. Раней яна кантактавала толькі з кіраўніцай адміністрацыі Лукашэнкі Натальляй Качанавай і старшынёй Сьледчага камітэту Іванам Наскевічам.

«Спрабавала даведацца нешта пра кампэнсацыю — нічога не сказаў мне, — расказвае Сьвятлана Коржыч. — Апусьціў вочы. Сказаў, што ведае пра справу сына, сачыў за ёй. Я папярэдзіла, што не спынюся, што давяду гэтую справу да канца, калі яны ня хочуць прымаць меры. Буду сама займацца расьсьледаваньнем, хоць і не хачу пра гэта расказваць. Сказала міністру, што хачу рэабілітаваць імя сына. Каб яго ніхто не называў суіцыднікам».

Па словах маці загінуўшага салдата, вайскоўцы паабяцалі ўсталяваць на магіле Аляксандра Коржыча помнік. Верагодна, гэта адбудзецца да 15 красавіка — Дня народзінаў Коржыча. Зараз на яго магіле ў Пінску па-ранейшаму стаіць драўляны крыж, усталяваны падчас пахаваньня.

«Раўкоў сказаў мне, што гэта яго быў загад — заняцца помнікам для Сашы, расказала Сьвятлана Коржыч. — Паабяцаў, што паставяць у красавіку помнік. Сьпяшаўся, казаў, што досыць размаўляць. Што яму трэба ў Віцебск ехаць. Не хацеў мяне слухаць, падрываўся ўцячы».

Акрамя самога міністра абароны Беларусі, на сустрэчы прысутнічалі іншыя вайскоўцы. Па словах Сьвятланы Коржыч, яна хацела прывесьці з сабой родных загінулых салдатаў, аднак ніхто зь іх не пагадзіўся асабіста задаць пытаньні міністру. Прасіла таксама сустрэчы з былым камандзірам Печаў Канстанцінам Чарнецкім, але атрымала адмову.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Людзі здзіўляюцца таму, што ў вёсках на Браслаўшчыне няма платоў. Чым гэта можна патлумачыць?3

Нябензя назваў расійскі «мемарандум» «найлепшай прапановай» для Кіева

Мілыя ці пачварныя? Чаму лялькі Labubu сталі сусветнай сенсацыяй4

Колькі каштуе хатняя аптэчка ў Беларусі, Літве і Польшчы? Параўналі цэны1

Трамп: Я арганізаваў мірную дамову паміж Конга і Руандай. Але Нобеля мне за гэта не дадуць8

Мёртвым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43-гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ27

Мінгандлю абурылася завышэннем у 8 разоў цаны на чырвона-зялёныя сцяжкі5

У Іране адбыўся землятрус магнітудай 5,2. Адразу пайшлі чуткі2

«Доўгая дарога па ўсім свеце». Беларуска з адным заплечнікам аб'ездзіла 40 краін2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю93

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць