фотаблог Юліі Дарашкевіч102102

Забяруць - не забяруць?

Ці надзене лідар Моладзі БНФ кірзачы? Фотакарэспандэнтка НН наведала Франака Вячорку, які абследуецца ў вайсковым шпіталі.

Ці надзене лідар Моладзі БНФ кірзачы? Фотакарэспандэнтка НН наведала Франака Вячорку, які абследуецца ў вайсковым шпіталі.

Каб патрапіць у Рэспубліканскі Вайсковы шпіталь, трэба прайсьці праз «вяртушку». Ахоўнік пытаньняў не задае, і я бесперашкодна кіруюся ў будынак 2‑й кардыялогіі, куды даставілі «заклічніка» Франака Вячорку.

Лідэр Моладзі БНФ сустракае мяне на ганку ў даўгім халаце і дзіўных ботах. «Вопратку і абутак выдалі, — гаворыць Франак. — У мароз цёпла, натуральная воўна. Боты — скураныя. Выглядаюць, праўда, трохі па‑савецку».

Пакуль падымаемся ў палату, малады палітык дэманструе прыбор для вымярэння ціску, які на суткі прымацавалі да цела. За паўгадзіны, што я правяла ў шпіталі, штуковіна пачынала працаваць тройчы.

Нагледзячы на прыёмны час, наведвальнікаў у шпіталі амаль няма. Дый пацыентаў небагата — ў палаце апазіцыянера палова ложкаў вольныя. Добры рамонт у сталоўцы, банкамат і інфакіёск «Беларусбанка» ў холе, ёсць нават шпітальны кінатэатр — адчуваю, што я патрапіла ў медычную ўстанову не для шараговага грамадзяніна.

У палаце №319, дзе ляжыць Франак, кідаюцца ў вочы іконы на сценах, памазок для галення (няўжо такімі яшчэ карыстаюцца?!) і дзве шапкі‑ушанкі на паліцы (адна каракулевая, другую я не змагла ідэнтыфікаваць). Як гаворыць сам Франак, тут лякуюцца «сталыя вайскоўцы, якія працягваюць жыць у Савецкім Саюзе». Па іроніі лёсу, самога Вячорку размесцілі на тым жа ложку, дзе год таму праходзіў абследаванне актывіст Моладзі БНФ Зміцер Жалезнічэнка (цяпер ён служыць у транспартных войсках у Жлобіне).

Тое, што Франака адправяць‑такі служыць, ужо не выклікае сумневу ні ў кога. «Сябры нават цукеркі прыносяць «Генеральскія», — кажа Вячорка‑малодшы. — Званіў Жалезнічэнка, гаворыць, што ягоныя камандзіры ўжо чакаюць мяне ў сваю частку».

«Атмасфера тут такая, што знікаюць усе хваробы, — жартуе актывіст. — Сасуды — пашырыліся. Паралапс мітральнага клапану амаль загаіўся, гастрыт адышоў. Гастрыт, які ёсць амаль у кожнага — у мяне не знайшлі! Добра, што хоць група крыві не змянілася».

Нашую размову перапыняе маладая асоба ў белым халаце, якая літаральна ўрываецца ў палату: «Франак, Вы хоць на вячэру хадзілі?»

Развітваемся. У калідоры некалькі мужчынаў пенсійнага ўзросту глядзяць фрыстайл па тэлевізары. У Франака зноў спрацоўвае апарат па вымярэнні ціску. Паказвае 170 на 110. «Падвышаны, — з аптымізмам канстатуе актывіст. — Яшчэ пазмагаемся!».

Каментары102

Цяпер чытаюць

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп пракаментаваў рэзананснае забойства ў амерыканскім метро ўкраінскай дзяўчыны9

Беларуска балатавалася ў парламент Нарвегіі1

Дэмакраты апублікавалі запіску Эпштэйну, сцвярджаюць, што пад ёй подпіс Трампа3

Ці небяспечная дыета з нізкім утрыманнем солі гэтак жа, як і лішак солі?

Зборная Беларусі прайграла другі матч адбору да чэмпіянату свету8

У Аўстраліі дзед пайшоў у садок па ўнука, а прыйшоў дахаты з іншым дзіцём3

«Паднябеннага збіваў былы начальнік калоніі». Вось што расказваюць пра палітвязня, які загінуў за кратамі ў 36 гадоў11

У выкрытую ў Еўропе шпіёнскую сетку ўваходзіў таксіст-беларус з Польшчы15

«Для нацыянальнага міфа дастаткова таго, што «мы перамаглі іх, адстаялі сваю зямлю». Адказ на непапулярнае меркаванне Антося Жукава31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»60

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць