Здарэнні33

Вясковы любоўны трохкутнік скончыўся крывёю: жорсткае забойства на ферме ў Шумілінскім раёне

У ноч на 18 чэрвеня на малочнатаварнай ферме ў вёсцы Лявонава быў забіты 52-гадовы вартаўнік.

Лявонава — невялікая вёска ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці. Сёння там жыве каля 60 чалавек. Сярод іх былі і двое прыяцеляў: 52-гадовы Анатоль А. і 61-гадовы Сяргей С.

Анатоль працаваў на мясцовай малочна-таварнай ферме. Яго сябар быў беспрацоўным: звольніўся з апошняга месца працы, але ўзрост выхаду на пенсію павысілі. І мужчына перабіваўся выпадковымі заробкамі.

«Сям'і не было ані ў таго, ні ў другога. Ці выпівалі? Ну, бывала. Каб іх прыцягвалі да адказнасці за нейкія п'яныя дэбошы, дык не. Але і цвярознікамі не назавеш», — кажуць пра мужчын у вёсцы.

Анатоль і Сяргей добра ведалі адзін аднаго, калісьці нават працавалі разам.

Але ў ноч на 18 чэрвеня старэйшы мужчына завітаў на ферму, дзе працаваў малодшы. Скончылася ўсё забойствам: Сяргей С. збіў металічнай трубой свайго аднавяскоўца. Ад атрыманых траўмаў Анатоль памёр.

Сяргея С. узялі пад варту.

Прычынай забойства магла быць рэўнасць. Мужчыны пасварыліся праз жанчыну, распавёў мясцоваму выданню «Герой працы» начальнік райаддзела Следчага камітэта Віктар Шышковіч.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі прыгразіў ударамі па порце на Балтыцы, дзе запраўляюцца нафтавыя танкеры Расіі5

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй26

Туск: У Польшчы нарастае хваля прарасійскіх настрояў39

Штадлеры знялі з папулярнага маршруту Мінск — Заслаўе17

Бляск кароны і голас народа: што беларусы думаюць пра конкурс «Міс Беларусь»12

Прэзідэнт Польшчы дазволіў увесці ў краіну войскі НАТА10

Беларускім здраўніцам прапануюць участкі на акупаваным Расіяй марскім узбярэжжы Украіны4

Супрацоўнік заказніка на вачах дзяцей жорстка забіў дубінай ваўка. Выпадкам зацікавіліся ў Мінпрыроды10

Пазняк: Вызваліць псеўдапалітычных закладнікаў рэальна156

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага46

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць