Здароўе11

Навукоўцы выявілі супербактэрыі, якім не шкодзяць антыбіётыкі 

У Вялікабрытаніі за апошнія 10 гадоў было выяўлена 19 новых генетычных механізмаў, якія робяць бактэрыі неадчувальнымі для антыбіётыкаў. Пра гэта піша bbc.com са спасылкай на брытанскае ўрадавае агенцтва Public Health England (PHE).

У агенцтве асцерагаюцца, што антыбіётыкі неўзабаве могуць наогул аказацца неэфектыўнымі. Для гэтага трэба, каб колькасць рэзістэнтных бактэрый у асяроддзі перавысіла пэўны ўзровень.

Адна з галоўных задач аховы здароўя сёння — прадухіляць распаўсюд «супербактэрый», якія маюць адпор да антыбіётыкаў, лічаць медыкі.

У PHE адабралі 1300 узораў такіх бактэрый, сярод якіх былі ўзбуджальнікі ганарэі, стафілакока, запалення мочапалавых шляхоў, нырак і кішачніка. Усе яны маюць устойлівасць да лекаў.

Пры гэтым большасць выяўленых бактэрый устойлівыя і да так званых антыбіётыкаў «апошняга рэзерву» — карбапенему і калістыну. Гэтыя лекі ўжываюць толькі ў самых цяжкіх выпадках.

«Бактэрыі атрымліваюць новыя механізмы супраціву антыбіётыкам, засвойваючы часткі ДНК іншых бактэрый», — тлумачаць у PHE. Акрамя таго, бактэрыі могуць атрымаць устойлівасць шляхам мутацый.

Наступствы пашырэння такіх бактэрый могуць быць катастрафічнымі, кажуць у арганізацыі. Без эфектыўных антыбіётыкаў нават простая хірургічная аперацыя будзе суправаджацца рызыкамі заражэння — аднаўленне пацыента будзе ісці даўжэй, а смяротных выпадкаў стане больш.

Арганізацыі аховы здароўя даўно б'юць трывогу з-за з'яўлення супербактэрый. Паводле статыстыкі, сёння ад хвароб, выкліканых рэзістэнтнымі бактэрыямі, штогод памірае каля 700 000 чалавек. Да 2050 года, па прагнозах медыкаў, колькасць ахвяр такіх захворванняў дасягне 10 млн чалавек.

У пачатку года брытанскі міністр аховы здароўя прадставіў план барацьбы з гэтай праблемай. Ён складаецца ў скарачэнні прыёму антыбіётыкаў.

План ўрада прадугледжвае скарачэнне выкарыстання антыбіётыкаў для лячэння жывых істот на 25% да 2020 года (у параўнанні з 2016 годам).

Мяркуючы па ўсім, гэты метад працуе. У жніўні клініка пры Універсітэце Бэтсі Кадваладр паведаміла, што колькасць захворванняў, узбуджальнікамі якіх з'яўляюцца супербактэрыі, скарацілася на 12,6% за год — пасля таго, якія лекары сталі не так часта выпісваць антыбіётыкі пацыентам.

Каментары1

Цяпер чытаюць

60‑гадовая п’яная беларуска ператварыла палёт з Парыжа ў Вільню ў кашмар9

60‑гадовая п’яная беларуска ператварыла палёт з Парыжа ў Вільню ў кашмар

Усе навіны →
Усе навіны

Забудоўшчык распавёў, што пабудуюць у «Паўночным беразе» ў найбліжэйшыя гады2

Ад Калеснікавай прапусцілі першы ліст за два з паловай гады7

Што Польшча і Беларусь хочуць адзін ад аднаго пры вызваленні Пачобута? А Канапацкая вызвалася стаць паручыцелем7

Канцлер Мерц: «Каўбаса — гэта каўбаса». Еўрапарламент пагадзіўся11

У «сталінцы» на плошчы Перамогі зрабілі сучасны рамонт, цяпер прадаюць. Квадрат — даражэй за $4 тысячы2

Журналіст Павел Падабед: Мяне затрымалі за два дні да ад’езду ў Польшчу1

У Бішкеку знікнуць вуліцы і праспекты Леніна, Талстога, Максіма Горкага11

Дзяўчыну-псіхолага з лагапедычнага цэнтра кінулі за краты за ўваходжанне ў склад нейкага «экстрэмісцкага фарміравання»6

Еўрапейцы куплялі ў Кітаі ўсё, цяпер пачалі купляць і аўтамабілі. Прамысловасць Германіі абвалілася да ўзроўню 2005 года33

больш чытаных навін
больш лайканых навін

60‑гадовая п’яная беларуска ператварыла палёт з Парыжа ў Вільню ў кашмар9

60‑гадовая п’яная беларуска ператварыла палёт з Парыжа ў Вільню ў кашмар

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць