Грамадства88

Аўтар надмагільнага помніка Анатолю Капскаму патлумачыў, чаму ён зроблены ў выглядзе «Барысаў-Арэны»

На гадавіну з дня смерці заснавальніка футбольнага клуба БАТЭ Анатоля Капскага, у вёсцы Дзямідаўка, дзе ён пахаваны, адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка.

«Наша Ніва» пагутарыла са скульптарам, аўтарам помніка, Мікалаем Капшаем пра тое, чаму помнік зроблены ў выглядзе «Барысаў-Арэны».

«Гэта была канкрэтная замова яго сваякоў, што помнік павінен нагадваць «Барысаў-Арэну». Ды гэта і зразумела. Стадыён — гэта яго дзіця, гэта мара Анатоля Анатолевіча», — расказвае скульптар.

Капшаю спатрэбілася чатыры месяцы, каб зрабіць помнік.

«Сам помнік ад пачатку да канца прыдумаў я. Я быў асабіста знаёмы з Капскім і ведаў, што гэта чалавек сціплы, ніколі не гнаўся за модай, не любіў публічнасці. І яшчэ Анатоль вельмі не любіў яркія, чырвоныя колеры», — кажа Мікалай Капшай.

Лейтматывам помніка, канечне, стаў футбол. Не толькі абрысы помніка нагадваюць «Барысаў-Арэну», але і некаторыя элементы таксама адсылаюць да футбольнай тэмы. Вазы, напрыклад, выкананыя ў форме кубкаў, ёсць элементы, якія паўтараюць футбольны мяч.

«Вы ведаеце, што Анатоль Анатолевіч пахаваны побач са сваім бацькам? Дык вось, помнік бацьку Капскі замаўляў сам. Таму маёй задачай як скульптара было зрабіць так, каб гэтыя два помнікі гарманіравалі. Дарэчы, яны выкананыя з аднаго і таго ж каменю», — дадаў скульптар.

Мікалай Капшай прызнаўся, што ўжо наведаў магілу Капскага. І сваёй працай застаўся задаволеным.

«Спадзяюся, што Анатолю Анатолевічу таксама спадабалася», — дадаў скульптар.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Якія прысуды даюць па справе Гаюна?5

Якія прысуды даюць па справе Гаюна?

Усе навіны →
Усе навіны

Магутны выбух адбыўся на абаронным заводзе ў Стэрлітамаку2

Прылепін: Могілкі ва ўсіх нашых гарадах сталі вялізныя13

Сучаснае беларускае фэнтэзі прызналі «экстрэмісцкім»3

Еўрапейскія дыпламаты кансультаваліся з Ціханоўскай з нагоды прапановы беларускіх уладаў аб сустрэчах11

Лукашэнку расказалі, што пасля ягонага візіту ў Лошыцу мікрараён ахапіў вясельны бум10

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС64

Палітзняволенаму анархісту Аляксандру Казлянку дадалі новы тэрмін

Лідар АГП Мікалай Казлоў выехаў з Беларусі5

Спецпасланнік Пуціна прапанаваў злучыць Расію і ЗША «тунэлем Пуціна — Трампа»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якія прысуды даюць па справе Гаюна?5

Якія прысуды даюць па справе Гаюна?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць