Эканоміка1111

Масква не працягнула Мінску «перамытнёўку» нафты. Страты ў 2020 годзе складуць $423 мільёны

pxhere.com

Страты даходнай часткі бюджэту Беларусі ў 2020 годзе ад спынення «перамытнёўкі» расійскай нафты складуць 951 млн рублёў (каля 423,6 млн даляраў). Пра гэта заявіў першы намеснік міністра фінансаў краіны Юрый Селіверстаў, піша Tut.by

«Страты ў параўнанні з 2019 годам даходаў ад паступлення сродкаў ад так званай перамытнёўкі складуць 951 млн рублёў», — сказаў ён панядзелак у парламенце.

У тлумачальнай запісцы да праекту бюджэту-2020 гаворыцца пра страты «ад спынення тэрміну дзеяння дамоўленасцей з Расійскай Федэрацыяй у нафтагазавай сферы» на 950,9 млн руб.

Расія ў 2017 годзе з мэтай кампенсацыі высокіх (на думку беларускага боку) цэн на газ прадаставіла Беларусі магчымасць залічаць у свой бюджэт мытную пошліну ад 6 млн тон нафты (так званая перамытнёўка). Гэта «пагадненне аб супрацоўніцтве ў нафтагазавай сферы» дзейнічае па 2019 год уключна. Але на працягу гэтага года беларускія чыноўнікі казалі, што вядуць перамовы на прадмет падаўжэння дамовы.

Юрый Селіверстаў, адказваючы на ​​пытанне журналістаў, ці значыць гэта, што Мінск і Масква па пытанні «перамытнёўкі» нафты на 2020 год не дамовіліся, сказаў: «На дадзены момант пакуль так».

Як заявіў Селіверстаў, бюджэт таксама панясе страты «ва ўмовах нарастання дзеяння падатковага манеўру ў нафтавай сферы ў Расійскай Федэрацыі». Страты рэспубліканскага бюджэту ад вывазных мытных пошлін на нафтапрадукты складуць 537,2 млн рублёў (каля 239,3 млн даляраў), адзначаецца ў дакументах да праекту бюджэту.

Каментары11

Цяпер чытаюць

60‑гадовая п’яная беларуска ператварыла палёт з Парыжа ў Вільню ў кашмар3

60‑гадовая п’яная беларуска ператварыла палёт з Парыжа ў Вільню ў кашмар

Усе навіны →
Усе навіны

Азаронак: Трэба адмяняць да ядрэні фені ўсялякія выбары52

Беларускі дызайнер прадае звычайны камень з Нарачы за $20001

Беларускія дальнабойшчыкі ўсё часцей выбіраюць для працы Германію замест Польшчы і Літвы. Расказваюць пра заробкі10

Колькі сяброў можа быць у чалавека ў эпоху сацсетак? Навуковец падлічыў4

«Раней Марзалюк выступаў у калоніі, што экстрэмісты — ворагі народу. А апошні раз — што трэба ўмець дараваць»10

11‑гадовую школьніцу з Брэста збілі за парушэнне правілаў гульні2

Ізраіль і ХАМАС падпісалі дамоўленасці ў межах першага этапу мірнага плана

Верашчака — польская страва і польскае слова. Бондараўцы ў захапленні ад чарговага «доказу» неіснавання беларускай культуры21

Былы палітвязень Шафарэнка: Не чапаць нашых родных — адна з умоў угоды з амерыканцамі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

60‑гадовая п’яная беларуска ператварыла палёт з Парыжа ў Вільню ў кашмар3

60‑гадовая п’яная беларуска ператварыла палёт з Парыжа ў Вільню ў кашмар

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць