На думку прэзідэнта Францыі, Еўропа больш не можа разлічваць на абарону з боку ЗША і павінна разглядаць сябе як самастойную геапалітычную сілу, а таксама ўмацоўваць абарону. Пра гэта заявіў прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон у інтэрв'ю часопісу The Economist.

«Тое, што мы зараз перажываем, — гэта смерць мозга НАТА», — заявіў Макрон. «Цяпер Еўропа «стаіць на краі бездані» і можа перастаць «кантраляваць свой лёс», калі не пачне разглядаць сябе як самастойную геапалітычную сілу», — дадаў ён.
Ён таксама адзначыў, што ЗША не ўзгадняюць свае стратэгічныя дзеянні з партнёрамі па НАТА, якія, у сваю чаргу, назіраюць агрэсію з боку іншага саюзніка — Турцыі ў галіне, «дзе інтарэсы пастаўленыя на карту». «Тое, што здарылася, — велізарная праблема для НАТА», — сказаў на заканчэнне Макрон, маючы на ўвазе аперацыю Турцыі ў Сірыі.
Каментары