Грамадства55

Следчы камітэт не будзе аднаўляць справу зніклага журналіста Завадскага

Следчы камітэт Беларусі адказаў жонцы выкрадзенага дваццаць год таму аператара ОРТ Дзмітрыя Завадскага, перадае  Deutsche Welle. Следчыя не бачаць падставаў для допыту новых сведак. Святлана Завадзкая назвала адказ цынічнай адпіскай.

Святлана Завадская, жонка выкрадзенага ў 2000 годзе аператара ОРТ Змітра Завадзкага, атрымала 6 студзеня, адказ са Следчага камітэта Беларусі на сваю заяву з просьбай дапытаць у якасці сведак асоб, прозвішчы якіх назваў у інтэрв'ю DW экс-баец беларускага САХРа Юрый Гараўскі. Аднак СК у лісце, адрасаваным Завадскай, паведаміў, што падставаў аднаўлення прыпыненага папярэдняга расследавання няма.

«Асобы, якія ажыццявілі выкраданне Вашага мужа, устаноўленыя і асуджаныя за злачынства прысудам Мінскага абласнога суда ад 13.02 2002 — напісана ў рашэнні СК. — Меркаванне Гараўскага аб выкраданні Д.Завадскага іншымі асобамі, выказанае ім у інтэрв'ю радыёстанцыі «Нямецкая хваля», не з'яўляецца падставай для аднаўлення прыпыненага папярэдняга расследавання».

Святлана Завадская назвала такі адказ Следчага камітэта найбольш цынічным за ўсе гады перапіскі з СК і пракуратурай. Яна патлумачыла, што асуджаным за злачынства супраць яе мужа паставілі ў віну толькі ягонае выкраданне, аднак далейшы лёс яе мужа так і не высветлены.

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай23

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Усе навіны →
Усе навіны

Маштабны збой у трох беларускіх банках: з рахункаў знікаюць грошы9

Пад Мінскам машына збіла лася — загінулі два чалавекі, пацярпеў вядомы комік1

У Расіі хлопец на «Лексусе» эфектна вылятаў на набярэжную дзеля прыгожага відэа. Загінуў сам і дзве сяброўкі15

«Вітаем на радзіме». Беларус распавёў пра затрыманне на мяжы за лайк і сапсаваны адпачынак10

У Італіі знайшлі цела 18-гадовай украінскай студэнткі. У дзень смерці ёй адмовілі ў працягу стажыроўкі

Начальнік сувязі 8-й арміі загінуў у выніку ўдару ўкраінскімі ракетамі

Толькі адзін выпускнік здаваў цэнтралізаваны экзамен па гэтым прадмеце3

Наталля Пяткевіч працягвае выгульваць амерыканскі гардэроб16

Кінолаг расказала пра просты тэст на выхаванасць сабакі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай23

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць