Меркаванні1111

Ультыматумы і нацменшасці

Палякі ў Беларусі павінны мець столькі правоў, што і беларусы. Але калі гэтых правоў замала, дык лепш змагацца за іх разам зь беларускім Менскам і Горадняй, а ня з польскай Варшавай. Піша ў блогу на радыё «Свабода» Ян Максімюк.

Палякі ў Беларусі павінны мець столькі правоў, што і беларусы. Але калі гэтых правоў замала, дык лепш змагацца за іх разам зь беларускім Менскам і Горадняй, а ня з польскай Варшавай. Піша ў блогу на радыё «Свабода» Ян Максімюк.

Дапусьцім, Анжаліка Борыс ды яе паплечнікі праводзяць зьезд свайго Саюзу палякаў, як і заплянавалі, потым падаюць дакумэнты на рэгістрацыю і атрымліваюць яе. Такім чынам у Беларусі зьяўляецца другая зарэгістраваная арганізацыя польскай нацыянальнай меншасьці. І што — Беларусь ад гэтага развальваецца?

У Польшчы, прыкладам, зарэгістравана дзясятак арганізацый беларускай меншасьці, у тым ліку і Беларускае грамадзка-культурнае таварыства, старшыня якога публічна сымпатызуе Аляксандру Лукашэнку. Але ж прэзыдэнт Лех Качынскі гэтага старшыні не баіцца і не дэлегалізуе яго.
Чаго ўжо Аляксандру Лукашэнку баяцца спадарыні Борыс і спадара Пачобута? Таго, што яны далучаць Гарадзеншчыну да Польшчы?

Аднак тое, што спадарыня Борыс правядзе свой зьезд, падаецца слаба імаверным ці, лепш сказаць, моцна неймаверным. Ды ня толькі назіральнікам у Беларусі, але і ў Польшчы. Таму, відаць, у Варшаве пастанавілі націснуць на Менск, скарыстаўшы важкі палітычны рычаг. На кон паставілі ўдзел або няўдзел Аляксандра Лукашэнкі на саміце Эўразьвязу, дзе будуць замацоўваць Усходняе партнэрства.

Мне

няясна, ці ў варшаўскім ультыматуме адмова запрашэньня Лукашэнкі ў Прагу раўназначная адмове запрашэньня Беларусі ва Ўсходняе партнэрства.
Хутчэй за ўсё, гэта дзьве розныя рэчы. Але мне ясна, што для Лукашэнкі — гэта адно і тое ж (l'état c'est moi). Так што ў сапраўднасьці гэта адна рэч.

Цікава, як у гэтую гульню Варшава будзе гуляць далей. Ці будзе стаяць да канца? Ну бо калі іншыя таварышы з Эўразьвязу (Саляна з Барозам, напрыклад), угавораць міністра замежных справаў Польшчы Радаслава Сікорскага здацца і ахвяраваць спадарыняй Борыс, дык што яму тады застанецца? Як жыць з таўром слабака для афганскага вэтэрана, які біў саветаў? Не забывайма, што Сікорскі мае амбіцыю стаць не абы-кім, а генэральным сакратаром НАТА. Як можна чалавеку стаць генэральным сакратаром НАТА пасьля таго, калі нехта без хаця б адной ядзернай боегалоўкі ўзяў і скруціў яго ў барані рог?

Тут і прыходзіць мне ў галаву дзікаватая думка: а што, калі Сікорскі пастанавіў скарыстаць цяперашнюю нагоду і паказаць Лукашэнку, дзе ягонае месца, каб такім чынам паказаць Эўропе, што ён (Сікорскі) — не слабак, і што няма лепшага за яго кандыдата на цывільнага кіраўніка НАТА?

Гэта спакусьлівая сьцежачка для далейшых аналітычных разважаньняў, але няхай ёю ідуць іншыя, калі хочуць.

Я скажу наступнае —

як бы гэтая новая польска-беларуская калатнеча ні закончылася, лягчэй ад гэтага спадарыні Борыс і яе сябрам ня стане.
Найгоршае, што можа прыдарыцца нацыянальнай меншасьці, гэта стаць закладнікам палітычных гульняў паміж краінай свайго грамадзянства і краінай сваіх этнічна-культурных каранёў.

Мне прыгадваецца восень 1990 году, калі ў Менск паехаў першы міністар замежных справаў некамуністычнай і сувэрэннай Польшчы, Кшыштаф Скубішэўскі, каб абмеркаваць польска-беларускую дэклярацыю аб галоўных накірунках узаемных адносін. А там камуністычны міністар замежных справаў ня вельмі каб сувэрэннай Беларусі Пётр Краўчанка сказаў польскаму наведніку, што спачатку трэба абмеркаваць гаротны лёс беларусаў Беласточчыны, а потым ужо дэклярацыю.

Гэта для Польшчы было як выбух палітычнай бомбы. І той выбух, што скрываць, аглушыў і няшчасных беларусаў Беласточчыны, якія і не падазравалі, што нехта ў Менску пра іх ведае, ня кажучы ўжо пра тое, што за іх гаротных перажывае.

Беластоцкія палякі зрэагавалі імгненна: А што, мы ж вам (вам, сьляпым, з Варшавы) даўно казалі, што беластоцкія беларусы — гэта пятая калёна і тайныя камуністы, якія толькі чакаюць зручнага моманту, каб далучыць Беласточчыну да СССР.

Мы з паплечнікамі тады якраз арганізавалі Беларускае дэмакратычнае аб’яднаньне ў Беластоку — палітычную партыю, якая вызнавала каштоўнасьці парлямэнтарнай дэмакратымі і рынкавай эканоміі і такім чынам разбурала спракаветнае беларускае ачмурэньне камунізмам і сацыялізмам. А тут на табе! Пятая калёна і Савецкі Саюз!

А таму я і кажу:

ня дай Божа, каб за цябе, нацмена, заступаліся палітыкі зь іншай дзяржавы. Лепш абысьціся без такога заступніцтва.

А калі нельга абысьціся? Калі для Саюзу палякаў спадарыні Борыс не засталося іншага выйсьця, як толькі прасіць палітычнай дапамогі ў Варшавы?

Сапраўды ня ведаю, што разумнае тут можна было б адказаць.

Таму скажу банальнае: палякі ў Беларусі павінны мець столькі правоў, што і беларусы. Калі гэтых правоў замала, дык лепш змагацца за іх разам зь беларускім Менскам і Горадняй, а ня з польскай Варшавай. Выйгрыш у гэтым першым выпадку больш пэўны і значны, чым у другім, нават калі ён прыйдзе няхутка.

Каментары11

Цяпер чытаюць

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»1

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Усе навіны →
Усе навіны

У Падмаскоўі загінуў кіраўнік кампаніі-пастаўшчыка кампазітных матэрыялаў для МС-21 і паранены будаўнік касмічнага цэнтра, адкрытага Пуціным3

Кібератака паралізавала працу аэрапортаў па ўсёй Еўропе2

У Траецкім прадмесці Мінска прадаецца кватэра плошчай 118 квадратаў1

Як склалася ў эміграцыі жыццё 22‑гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні, якую вызвалілі па памілаванні6

Саудаўская Аравія ў рамках абароннага саюза з Пакістанам можа атрымаць доступ да ядзернай зброі

Моніка Белучы і Цім Бёртан разарвалі адносіны1

Каскадзёры скакалі з самага высокага будынка Мінска2

Чмякаюць, сёрбаюць і ліжуць пальцы: хто з беларусаў падняўся на мукбангу10

Трамп хоча спыніць вайну ва Украіне з дапамогай Кітая4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»1

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць